Радавыя Перамогі.

 “Шукаю звесткі пра брата Васіля Савельевіча СІВАКОВА (на фота), 1919 года нараджэння, ураджэнца хутара Княшчына Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці. У 1940 годзе быў прызваны ў армію. Служыў у Заходняй Украіне, у горадзе Хмяльніцкім, у артылерыйскіх войсках. Быў старшым сяржантам. А стрыечны брат Аляксандр Пятровіч РЫЛЬЦОЎ, 1920 года нараджэння, ураджэнец вёскі Бражына Дарагабужскага раёна, служыў разам з ім. Прыйшло паведамленне, што яны прапалі без вестак. Міхаіл Савельевіч Сівакоў, Мінск”.

“Шукаю месца пахавання бацькі Уладзіміра Уладзіміравіча КАСЦЕНКІ, ураджэнца Кіеўскай вобласці. Ён з сям’ёй жыў у Мінску. Працаваў у аддзеле кадраў Міністэрства ўнутраных спраў. Перад вайной паехаў у камандзіроўку ў Беласток. Пасля перамогі прыйшло паведамленне, што прапаў без вестак. Пазней даведаліся, што бацька трапіў у палон. Замучаны ў канцэнтрацыйным лагеры ў Германіі. Ларыса Уладзіміраўна Сакалоўская, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter