Радавыя Перамогі.

“Наш бацька Іван Адамавіч КАЛАДЗІНСКІ быў накіраваны на фронт у 1944 годзе Нясвіжскім райваенкаматам. Дадому пасля вайны не вярнуўся. Маці, якая адна выхоўвала нас з сястрой, расказвала, што апошнюю вестачку ад яго атрымала з Польшчы. Канстанцін Іванавіч Каладзінскі, Нясвіжскі раён”.

“Наш бацька Іван Адамавіч КАЛАДЗІНСКІ быў накіраваны на фронт у 1944 годзе Нясвіжскім райваенкаматам. Дадому пасля вайны не вярнуўся. Маці, якая адна выхоўвала нас з сястрой, расказвала, што апошнюю вестачку ад яго атрымала з Польшчы. Канстанцін Іванавіч Каладзінскі, Нясвіжскі раён”.

“Шукаю месца пахавання бацькі Станіслава Людвігавіча КАШЭВІЧА, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Ён — ураджэнец вёскі Крушнікі былой Палескай (зараз Гомельскай) вобласці, з першых дзён вайны быў на фронце, загінуў у снежні 1944 года ў званні старшыны. Анатоль Станіслававіч Кашэвіч, Лельчыцкі раён”.
“Мой брат Андрэй Іванавіч ЯЎМЕНЕНКА, 1923 года нараджэння, ураджэнец вёскі Чорнае Рэчыцкага раёна, у маі 1942-га пайшоў у партызанскі атрад, затым змагаўся ва Украіне. Загінуў у ліпені 1944 года ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці. З ім былі яго аднавяскоўцы, якія расказвалі потым, што Андрэй быў разведчыкам, яго падпільнавала куля варожага снайпера. Пахавалі сябры. У 1986-м на мой адрас прыйшло пісьмо, у якім цікавіліся, ці жывы хто з родных А.І.Яўмененкі. А праз тры гады мы атрымалі баявыя ўзнагароды брата: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і медаль “За адвагу”. Хачу даведацца, як ушанавана ва Украіне памяць Андрэя, ці ёсць дзе на помніку яго прозвішча? Ганна Іванаўна Яўмененка, Рэчыцкі раён”.
“Дапамажыце даведацца пра лёс сястры Веранікі Казіміраўны КОЦІШ. 22 чэрвеня 1941 года загулі сірэны. Сястра хуценька сабралася, сказала, што гэта — вучоба сандружынніц, і пайшла з дому. Але гэта была вайна. Знаёмыя бачылі і расказвалі потым, як Вераніка з сяброўкамі дапамагала раненым. Дадому яна не вярнулася. Усю вайну мы пра яе нічога не ведалі. Пасля ваеннага ліхалецця ў аптэцы я сустрэла знаёмую сястры, ад якой даведалася, што Вераніка з ёй і іншымі дзяўчатамі сапраўды аказвала дапамогу раненым. Потым на машынах, з чырвонаармейцамі, даехалі да Мінска, які моцна бамбілі ворагі. Дзяўчаты пабеглі ў бамбасховішча, і больш Вераніку сяброўка не бачыла. Мы доўга чакалі, шукалі яе, але безвынікова. Можа, хто ведае ці чуў пра Вераніку? Будзем рады атрымаць любую вестачку. Яніна Казіміраўна Бухцеева, Гродна”.
“Да вайны мой дзядзька Мікалай Рыгоравіч ШЫШКО жыў у нашай мясцовасці, працаваў кавалём. У іх сям’і ўсе мужчыны былі кавалямі, у тым ліку і мой бацька. Пасля перамогі над ворагам дзядзька Мікалай дамоў не вярнуўся. Яго жонка Вера з дачкой Надзяй паехала ў Еўпаторыю і там выйшла другі раз замуж. Нам жа здаецца, што дзядзька Мікалай не загінуў, а жыве недзе за мяжой. Валянціна Іванаўна Шышко, Столінскі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter