Радавыя Перамогі.

“Мой бацька Іван Іванавіч ЖОГЛА, 1912 года нараджэння, ураджэнец хутара Куты (вёскі Пляшчаны) Ільянскага (Вілейскага) раёна Маладзечанскай (Мінскай) вобласці, у чэрвені 1944-га быў накіраваны на фронт Ільянскім ваенкаматам. Апошні ліст даслаў дадому ў канцы сакавіка 1945 года, палявая пошта № 38242 “В”. Затым мы атрымалі паведамленне, што наш дарагі чалавек прапаў без вестак у сакавіку 1945-га. Міхаіл Іванавіч Жогла, Вілейскі раён”.

“Мой бацька Іван Іванавіч ЖОГЛА, 1912 года нараджэння, ураджэнец хутара Куты (вёскі Пляшчаны) Ільянскага (Вілейскага) раёна Маладзечанскай (Мінскай) вобласці, у чэрвені 1944-га быў накіраваны на фронт Ільянскім ваенкаматам. Апошні ліст даслаў дадому ў канцы сакавіка 1945 года, палявая пошта № 38242 “В”. Затым мы атрымалі паведамленне, што наш дарагі чалавек прапаў без вестак у сакавіку 1945-га. Міхаіл Іванавіч Жогла, Вілейскі раён”.

“Мерапрыемствы, прысвечаныя 65-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, яшчэ больш развярэдзілі боль ад страты майго брата Сяргея Сямёнавіча КУР’ЯНОВІЧА, 1919 года нараджэння, ураджэнца вёскі Наруцавічы Нясвіжскага раёна. У 1940 годзе ён быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, дзе і сустрэў вайну. Інфармацыі аб ім няшмат: трапіў у палон, прапаў без вестак. Хочацца верыць, што ёсць сведкі тых далёкіх ваенных гадоў, тых падзей, калі ён загінуў, ці хто-небудзь ведае, дзе пахаваны мой брат. Вельмі спадзяюся пачуць хоць некалькі слоў пра роднага чалавека. Ніна Сямёнаўна Еўтух, Нясвіжскі раён”.
“Шукаю магілу бацькі Аляксандра Ільіча БЕСКАРАВАЙНАГА, 1903 года нараджэння, ураджэнца сяла Гапонава Каранеўскага раёна Курскай вобласці. Паліна Аляксандраўна Баброва, Бешанковічы”.
“Мой брат Пётр Уладзіміравіч ЕЎДАКІМАЎ, 1921 года нараджэння, не вярнуўся з вайны і да гэтага часу пра яго нічога невядома. У армію быў прызваны ў маі 1941-га з вёскі Ферма Сіроцінскім ваенкаматам. У першым і адзіным пісьме напісаў, што знаходзіцца ў Варонежы. Пра лёс другога майго брата Дзмітрыя Уладзіміравіча ЕЎДАКІМАВА мы таксама не ведаем. Ён быў у партызанскім атрадзе імя Сіпко. А наконт трэцяга Леаніда Уладзіміравіча ЕЎДАКІМАВА прыйшло паведамленне, што загінуў на Літоўскім вале. Юлія Уладзіміраўна Стройла, Шумілінскі раён”.
“Шукаю звесткі пра бацьку Кандрата Яфімавіча ПУШКАРОВА, 1918 года нараджэння, ураджэнца вёскі Вуглы Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Прызваны на фронт Суражскім ваенкаматам. Прапаў без вестак у верасні 1944 года. Апошні ліст даслаў сям’і з Брэста. Галіна Кандрацьеўна Анкудовіч, Віцебск”.
“Шукаю магілу дзядулі Лазара Пятровіча ІВАШКЕВІЧА, 1904 года нараджэння, ураджэнца вёскі Сін-Поле Палескай (Гомельскай) вобласці. Ваяваў пад Оршай ці Арлом, трапіў у палон. Пазней прый-шло паведамленне, што ён прапаў без вестак. Анастасія Нікіфараўна Тарасевіч, Мінск”.
“Дапамажыце адшукаць месца пахавання брата Якава Васільевіча ЦІШКІНА, 1926 года нараджэння, ураджэнца вёскі Забычанне Касцюковіцкага раёна. Спачатку ён быў у партызанах, потым Касцюковіцкім ваенкаматам накіраваны на вучобу ў Чэлябінскую вобласць. Пазней яму прысвоілі званне малодшага лейтэнанта. У 1944-м накіравалі на фронт. Пасля перамогі сям’я атрымала паведамленне, што ён прапаў без вестак. Уладзімір Васільевіч Цішкін, Клімавічы”.
“Хачу даведацца, дзе пахаваны бацька Павел Іванавіч БАНЦЭВІЧ, 1921 года нараджэння. Ведаю, што ваяваў ён на 1-м Беларускім фронце. Атрымалі пахавальную, што загінуў у красавіку 1945 года недалёка ад Берліна. Флор Паўлавіч Банцэвіч, Пінскі раён”.
“Мой бацька Раман Герасімавіч ХАРОШЧАЎ жыў у Лёзненскім раёне, працаваў у полі. Калі пачалася вайна, адразу накіравалі на фронт. Быў паранены ў нагу, знаходзіўся ў шпіталі ў Віцебску, а потым адправілі ў Свярдлоўск. Пасля лячэння прыслаў пісьмо, што зноў будзе змагацца. У 1946 годзе атрымалі паведамленне, што ён прапаў без вестак у чэрвені 1945-га. Фаіна Раманаўна Сергіенка, Віцебск”.
“Наша сям’я жыла ў вёсцы Смятанка Аршанскага раёна. Мой бацька Іосіф Андрэевіч БЕЛАРУСКІ — удзельнік многіх войнаў, быў паранены, меў сталы ўзрост, таму, калі пачалася Вялікая Айчынная, яму даручылі ратаваць ад ворага калгасны статак. Пасля вызвалення Беларусі бацька пайшоў змагацца добраахвотна. Чатыры яго сыны Сяргей, Васіль, Аркадзь і Іван былі на фронце. Васіль ваяваў разам з бацькам. Аднойчы ў час бамбёжкі сын быў моцна паранены. Бацька нёс яго на руках праз раку, вынес на бераг. Васіль страціў прытомнасць, калі апрытомнеў, бацькі побач з ім не было, і больш пра далейшы лёс роднага чалавека нічога невядома. Ніна Іосіфаўна Клікунец (Беларуская)”.
“Майго брата Фёдара Рыгоравіча КОЗІКА незадоўга да пачатку вайны прызвалі на службу ў армію. Па дарозе ў войска ён прыслаў родным пісьмо. Больш лістоў не было. Атрымалі паведамленне, што ён прапаў без вестак. Марыя Рыгораўна Уласенка, Любань”.
“Два браты маёй маці ў вайну прапалі без вестак. З Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны, што ў Падольску, паведамілі, што радавы Яўген Паўлавіч АКІЯНАЎ, 1920 года нараджэння, ураджэнец Шэнкурскага раёна Архангельскай вобласці, прапаў без вестак у верасні 1941 года. Маці расказвала, што Яўген Паўлавіч свой апошні ліст прыслаў з Беларусі, з мястэчка Краснае. Магчыма, наш дарагі чалавек там і загінуў. Другі мой дзядзька Васіль Паўлавіч АКІЯНАЎ таксама не вярнуўся з фронту. З архіва ў Падольску паведамілі, што звестак пра яго няма. Я трыццаць гадоў працую ў школе. З вучнямі прачыталі шмат літаратуры пра вайну, абаронцаў Айчыны, удзельнічалі ў конкурсе “Перапіска пакаленняў”, які праводзіла газета “Союзное вече”, расказвалі пра сваіх дзядоў і прадзедаў — ветэранаў вайны. Я, мая матуля і яе малодшы брат хочам даведацца пра лёсы родных, знайсці іх магілы.  Таццяна Іванаўна Стальмачонак, Мінск”.
“Шукаю месца пахавання дзядулі, радавога Івана Пятровіча ТУШЫНСКАГА, які жыў у вёсцы Зарубанае Лельчыцкага раёна. Адтуль і быў накіраваны на фронт. Загінуў у 1944 годзе пад Смаленскам. Пра гэта я даведалася з кнігі “Памяць” Лельчыцкага раёна. Бабуля і дочкі пасля вайны атрымалі паведамленне, што дарагі чалавек прапаў без вестак. Яны так і не змаглі даведацца пра яго лёс. Валянціна Адамаўна Карповіч, Мазыр”.
“Мой прадзед Макар Ясонавіч ЛЕМЕШАЎ з вёскі Валькі Талачынскага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся на фронце. Па няпоўных звестках, загінуў пад Оршай. Дзе пахаваны — невядома. Павел Віктаравіч Шчарбовіч, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter