Радавыя Перамогі.

“Шукаю месцы, дзе знайшлі вечны спачын дзядзькі (на фота): Гаўрыіл Іванавіч МЕЛІХАЎ, 1902-га, Сямён Іванавіч МЕЛІХАЎ, 1910—1914-га, і Мікалай Іванавіч МЕЛІХАЎ, 1916 гадоў нараджэння. Яны нарадзіліся ў вёсцы Хрыпіна Веліжскага раёна Смаленскай вобласці. У першыя дні вайны былі накіраваны на фронт Веліжскім ваенкаматам. Пісем ад Гаўрыіла Іванавіча і Сямёна Іванавіча не было. Апошні ліст ад Мікалая Іванавіча быў у верасні 1943 года, палявая пошта № 61225. Міхаіл Арсенцьевіч Лісіцын, Мінск”.

“Дапамажыце даведацца пра бацьку Івана Цімафеевіча АСТАШОВА, 1884-га, і брата Фёдара Іванавіча АСТАШОВА, 1925 гадоў нараджэння. Яны прапалі без вестак падчас вайны. Ганна Іванаўна Клачко (Асташова), Бабруйск”.

“Шукаю звесткі пра бацьку Феадосія Іванавіча КОВАЛЯ, 1910 года нараджэння, ураджэнца вёскі Жолкіна Пінскага раёна, які прапаў без вестак у снежні 1944 года. Іван Феадосьевіч Коваль, Пінск”.

“Дапамажыце адшукаць звесткі пра бацьку Івана Раманавіча ДЗЯТЛАВА, 1905 года нараджэння, а таксама знайсці месца пахавання майго роднага чалавека. Уладзімір Іванавіч Дзятлаў, Віцебск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter