Радавыя перамогі.

“Я сорак пяць гадоў працавала настаўніцай, намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце, з вучнямі вялі пошук удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія не вярнуліся з фронту. А дзе загінуў мой бацька Ясон Пятровіч ЛАДЗІК, так і не даведалася. З 1932 года ён служыў у Чырвонай Арміі, быў на Далёкім Усходзе. Там я і нарадзілася. Перад вайной бацьку перавялі ў ваенны гарадок Бароўка, што ў Лепельскім раёне, адтуль і пайшоў змагацца з ворагам. З фронту прысылаў пісьмы. Апошняе атрымалі 17 чэрвеня 1945 года з Прагі. Больш пра дарагога чалавека нічога не ведаем, хаця і доўга шукалі яго. Галіна Ясонаўна Камінская, Віцебскі раён”.

“Мой брат Павел Пракопавіч БЫСТРОЎ, ураджэнец Смаленскай вобласці, працаваў у Віцебску, адтуль у лютым 1940 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Служыў у Рагачове. Быў старшым сяржантам, камандзірам узвода, снайперам. Апошняе пісьмо ад Паўла атрымалі 12 чэрвеня 1941 года. Ён паведамляў, што выехалі з ваенных лагераў і пакуль што знаходзяцца ў Бабруйску. Прасіў чакаць ад яго наступную вестачку. Але ні вестачкі, ні самога Паўла так і не дачакаліся. Ніна Пракопаўна Квяцінская, Докшыцкі раён”.
“Жылі мы ў горадзе Орша. Калі пачалася вайна, мне былі няпоўныя тры гадочкі. Нас з маці эвакуіравалі. Бацька забег дадому, напэўна, хацеў развітацца з намі перад адпраўкай на фронт. Паперы і алоўка ў яго не было, каб пакінуць запіску. Ён парэзаў руку і крывёй напісаў на адваротным баку свайго партрэта: “Калі застануся жывы — знайду вас!”. Мне, яго дачцэ, зараз за 70. Бацьку свайго Дзям’яна Фёдаравіча СІЛІВЕЙСТРУКА так і не ўбачыла. Сэрца баліць, як падумаю пра яго. Родам ён быў з Украіны, з Кіраваградскай вобласці. На фронт накіраваны Аршанскім ваенкаматам у самым пачатку вайны. Хачу ведаць, дзе ён загінуў і пахаваны. Абавязкова паеду туды, пакладу кветкі, паплачу. Нэлі Дзям’янаўна Глазунова, Гродна”.

Шукаю цябе
“Пішу па просьбе Мікалая Сяргеевіча Мінакова, які хоча знайсці сваю цётку Раісу Емяльянаўну МІНАКОВУ-АБАКУНЧЫК, 1937 года нараджэння, з Бранскай вобласці Расіі. У 1962 годзе яна працавала інжынерам на трактарным заводзе ў Мінску. Напэўна, і зараз жыве ў беларускай сталіцы. Лідзія Іванаўна Рудкоўская, Маладзечна”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter