Радавыя Перамогі.

“Шукаю звесткі пра свайго дзядзьку Аляксандра Іванавіча СУДАРКІНА, 1915 года нараджэння, ураджэнца сяла Красіна Дубенскага раёна (Мардоўская АССР). Ён пайшоў на фронт у ліпені-жніўні 1941 года. Прапаў без вестак. Валянціна Максімаўна Ваяводзіна, Мінск”.

“Шукаю звесткі пра свайго дзядзьку Аляксандра Іванавіча СУДАРКІНА, 1915 года нараджэння, ураджэнца сяла Красіна Дубенскага раёна (Мардоўская АССР). Ён пайшоў на фронт у ліпені-жніўні 1941 года. Прапаў без вестак. Валянціна Максімаўна Ваяводзіна, Мінск”.

“Мой бацька Аляксандр Антонавіч ГРАКОВІЧ, 1903 года нараджэння, з 1943-га знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры ў Мінску на вуліцы Шырокай. У маі—чэрвені 1944 года ўсіх зняволеных на грузавых машынах некуды вывезлі. Казалі, што ў Трасцянецкі лагер. Прашу адгукнуцца ўсіх, хто ведае пра бацьку. Генрыета Аляксандраўна Нямірская (Граковіч), Мінск”.
“Шукаю звесткі пра лёс бацькі Фёдара Васільевіча ЛЕВАНЬКОВА, 1912 года нараджэння, ураджэнца вёскі Мілейкава Мсціслаўскага раёна. У першыя дні вайны быў накіраваны на фронт Аршанскім ваенкаматам. Прыйшло паведамленне, што ў сакавіку 1945 года ён прапаў без вестак. Віктар Фёдаравіч Леванькоў, Орша”.
“Мой бацька Фёдар Лаўрэнцьевіч ВОРАНАЎ, прыкладна 1897—1902 года нараджэння, да 1941 года жыў у вёсцы Ніжняя Азёрна Шчыгроўскага раёна Курскай вобласці. Падчас вайны мая маці атрымала паведамленне, што ён прапаў без вестак. Пасля перамогі вярнуўся аднавясковец, які быў разам з бацькам. Ён расказваў, што ў апошні раз бачыў яго ў Магілёўскай вобласці. Магчыма, магіла бацькі знаходзіцца на тэрыторыі гэтага рэгіёна. Хачу знайсці яе, паехаць на тое месца і пакласці кветкі. Леанід Фёдаравіч Воранаў, Слуцкі раён”.
 “Мая сястра Маргарыта Васільеўна шукае месца пахавання свайго бацькі Васіля Уладзіміравіча ДЗЯРКАЧА (Дзяргача), 1913 года нараджэння. Людміла Георгіеўна Тумашэнка, Наваполацк”.
“Шукаю звесткі пра дзядзьку, брата маці Сцяпана Уладзіміравіча ГОЛЯКА, 1922 года нараджэння, ураджэнца Нараўлянскага раёна. У 1941-м ён быў накіраваны на фронт. Апошні ліст родныя атрымалі ў канцы сакавіка 1942 года. Уладзімір Ільіч Макрэцкі, Баранавічы”.
“Мой бацька Рыгор Міхайлавіч МАШКОЎСКІ, 1905 года нараджэння, ураджэнец вёскі Данілееўка Нараўлянскага раёна, працаваў загадчыкам фермы. У першыя дні вайны быў накіраваны на фронт. Прыйшло паведамленне, што ён загінуў у канцы красавіка 1944 года ў Бранскім лесе. Галіна Рыгораўна Масько, Пухавіцкі раён”.
“Шукаю звесткі пра дзядзьку Якуба Мікалаевіча БАРАДУ, прыкладна 1900 года нараджэння, ураджэнца вёскі Гарадзечна Валожынскага раёна. Ганна Васільеўна Сташкевіч, Маладзечна”.
“Хачу даведацца пра ваенны лёс маіх братоў Сцяпана Кірылавіча ПРАФЯРЭНКІ, 1915-га, і Рыгора Кірылавіча ПРАФЯРЭНКІ, 1926 гадоў нараджэння, ураджэнцаў вёскі Софіеўка Магілёўскага раёна. Сцяпан і Рыгор пайшлі на фронт і не вярнуліся. Марыя Кірылаўна Лявонава, Магілёў”.
“Шукаю звесткі пра бацьку Евеля Мендэлевіча ПЕРЛІНА, 1909 года нараджэння, ураджэнца Віцебска. Ён прапаў без вестак на фронце ў 1945 годзе. Залман Евелевіч Перлін, Віцебск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter