Радавыя Перамогі.

“Мой брат Уладзімір Дарафеевіч БАРАНЧЫК, 1926 года нараджэння, ураджэнец вёскі Навадворцы былога Старобінскага (зараз Салігорскага) раёна, ваяваў у складзе 317-га гвардзейскага стралковага палка 5-й арміі пад камандаваннем Талбухіна. Дадому не вярнуўся.

У 1970 годзе з Салігорскага райваенкамата паведамілі, што ён загінуў 24 сакавіка 1945 года і пахаваны на тэрыторыі Венгрыі (горад Папа). Тыя, хто ваяваў разам з братам, расказвалі пра абставіны яго смерці па-рознаму. Адзін гаварыў, што брат вымушана адышоў убок і ў яго выстраліў нямецкі снайпер. Затым пайшлі ў наступленне, і што здарылася з братам, невядома. Другі казаў, што пры невялікай дыслакацыі снайпер трапіў брату ў пераносіцу. Часць пайшла далей, лёс брата невядомы. Хочацца даведацца, што на самай справе здарылася з братам і дзе дакладна ён пахаваны. Рыгор Дарафеевіч Баранчык, Івацэвічы”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter