Радавая сядзiба Куляшоў

Человек только тогда по-настоящему счастлив, когда в его семье все спокойно и слаженно. Без проблем, конечно, ни в одной, даже самой благополучной “ячейке общества” не обходится, однако, если решать эти проблемы сообща и с умом, все быстро становится на свои места. А если в непростой ситуации найдется знающий ненавязчивый советчик, который подскажет и расскажет, — все исправится и утрясется еще быстрее... “Народная газета” решила взять на себя роль такого советчика для всех своих читателей. В субботнем выпуске “Семья”, надеемся, найдется что-то интересное и полезное для каждого члена вашей семьи. Нынешний год объявлен в нашей стране Годом матери, на которой, собственно, семья и держится. Наша газета в газете, как планируется, станет постоянной, и тематическая рубрика “Я — мама” будет на ее страницах одной из самых частых и разнообразных. Но и другие члены вашей семьи, обещаем, отсутствием информации обижены не будут.

У Наталлi i Андрэя Куляшоў задум мноства. Балазе ёсць дзе разгарнуцца пасля пераезду з гарадскога iнтэрната ў вялiкi асабняк з дванаццаццю соткамi зямлi.

Мiнулым летам мнагадзетная сям’я, узяўшы льготны крэдыт на 40 год, купiла ў Ёдках, што ў сямi кiламетрах ад Лiды, хоць i не новы, але ўпаўне рэспектабельны дом. Перш-наперш праблемны дах адрамантавалi. Цяпер у пакоях марафет наводзяць. А ў гасцёўнi ўжо весела патрэскваюць дроўкi i танцуе агонь у камiне, адмыслова складзеным з чырвонай цэглы. Сапраўдны сямейны ачаг, што сагравае не толькi сцены, але i душу.
— Ведаеце, я проста апантана iдэяй стварыць радавую сядзiбу, — дзелiцца запаветным Наталля, — пасадзiць радавое дрэва, на сценах развесiць сямейныя фотаздымкi, нават герб свайго роду выкаваць. Разам з дзецьмi абдумваем, што павiнна стаць сiмвалам нашай сям’i.
Чамусьцi здаецца, што пачэснае месца на гэтым гербе зойме кнiга. Нездарма ж Наташа так любiць паўтараць: “Кнiгi нас падсiлкоўваюць i духоўна, i матэрыяльна”. Маецца на ўвазе занятак мужа — iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi разгарнуўся з кнiжным гандлем ажно на пяць кропак. Справы iдуць няблага: насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што прагрэс паглынуў кнiгу, чытаючых людзей у нас багата.
— Лепшыя выданнi — энцыклапедыi, слоўнiкi, дзiцячую лiтаратуру, класiку — абавязкова i для сябе набываем, — зазначае Наташа. — Сабрана ўжо салiдная бiблiятэка, а чытаць у нас вельмi любяць.
Дарэчы, у сям’i Куляшоў падрастаюць i радуюць бацькоў чацвёра дзетак. Пакуль — чацвёра...
— Я заўсёды марыла пра блiзнятак, i, думаю, яны ў нашай сям’i абавязкова з’явяцца, — запэўнiвае маладая гаспадыня дома. — Вось толькi з рамонтам да канца разбяромся, гаспадарку ва ўзорны парадак прывядзём, i я абавязкова звярнуся ў службу апекi i папячыцельства, каб малышоў-сiрот прыняць у сваю сям’ю.
Такая “заява” зусiм не была нечаканасцю нi для мяне, нi тым больш для Марыны Дармiдонтаўны Гец — галоўнага спецыялiста ўпраўлення адукацыi Лiдскага райвыканкама. Справа ў тым, што ў сям’i, акрамя Кацi, Елiсея i малога Мiколкi, выхоўваецца прыёмная дачушка Саша. Чатыры гады таму Наталля i Андрэй забралi дзяўчынку з Лiдскага дзiцячага дома. Спачатку запрашалi да сябе на выхадныя ды святы, на днi нараджэнняў дзяцей, а неўзабаве Саша стала паўнапраўным членам iх дружнай сям’i.
I калi ўлетку дзяўчынцы прапаноўваюць пагасцiць нямецкiя (яшчэ з часоў дзiцячага дома) сябры — добразычлiвая пажылая пара, Саша вельмi сумуе па сваёй “сапраўднай” беларускай сям’i. Аднойчы надарылася так, што дзень нараджэння напаткаў у Германii. Корханс i Расвiта падарылi грошы, каб Саша купiла сабе што пажадае. А яна выбрала... мiкрахвалевую печку: хацелася зрабiць прыемнае ўсiм сваiм “дамачадцам”. У доме Куляшоў не прынята думаць толькi пра сябе, i дзецi аднолькава гатовы раздзялiць на ўсiх i важкi торт у свята, i адну-адзiную ягадку-малiну, знойдзеную падчас сямейнай прагулкi па лесе напрыканцы лета.
Спытайце ў любога — у вялiкай сям’i заўжды вельмi весела. Калi працуюць — то дружна i заўзята. Балазе гаспадарка для нядаўнiх гараджан салiдная: козачка, куры, качкi, летам — агарод, нарыхтоўка разнасолаў, сокаў, варэнняў. Затое i абедзенны стол не пусты, i прадукты ўсе натуральныя.
Адпачываць маюць звычку актыўна i з выдумкай: агульныя гульнi, пастаноўкi, канцэрты. Усё ж мама Наташа i тата Андрэй культасветвучылiшча скончылi, рэжысёры па дыплому, i прафесiю сваю зрабiлi запатрабаванай у сям’i. Творчыя парасткi падтрымлiваюць i развiваюць у дзецях. Дзяўчынкi займаюцца музыкай, i гукi пiянiна напаўняюць вялiкi дом. А вось хлопчыкi аддаюць перавагу камп’ютэрам (апошнiх у доме ажно два): адзiн — для работы дарослых, другi — выключна для дзяцей. Праўда, маме Наташы не па душы “стралялкi”, яна настройвае дзятву на “жывыя” захапленнi: паўсюдна акварыумы з экзатычнымi рыбкамi, прыгожы папугай Кеша, тры каларытныя каты, аўчарка Рэкс i сенбернар Барон Чудамiр, а папросту Борка. Дарэчы, у Боркi свая сумная гiсторыя з добрым канцом. Трапiў ён у Ёдкi ажно з Мiнска. Члены таварыства аматараў жывёл вызвалiлi бедалагу ад жорсткага ўтрымання ў адным з нежылых катэджаў. Слабая надзея была, што сабака выжыве, а таму шукалi, каму б у добрыя рукi даверыць. Такiя людзi знайшлiся: усёй сям’ёй Куляшы выходжвалi няшчасную жывёлiну, i цуд адбыўся. Лiтаральна за некалькi месяцаў “заморыш” ператварыўся ў сапраўднага прыгажуна i асiлка. Гаспадары нават павезлi свайго ўлюбёнца на рэспублiканскую выставу сабак “Лiстапад-2005” у сталiцу, дзе Борка заваяваў залаты медаль. Вось было радасцi i для дзяцей, i для дарослых!
Даць прытулак, накармiць, абагрэць цяплом i ласкай — гэта так натуральна, так звыкла для гэтай сям’i. Цi не таму сюды, нiбы кветкi да сонейка, цягнецца вясковая дзятва. I ўсiм тут рады, кожнага прывецяць, а яшчэ — заўважаць, калi штосьцi не так. Неяк заўважыла Наташа, што адзiн з сяброў яе дзяцей паўраздзеты ўзiмку ходзiць. Збiраючыся ў Лiду на рынак, запрасiлi з сабой i чужога хлопчыка. Усе разам выбралi малому цёпленькi штучны кажушок. Вось такiя немудрагелiстыя ўрокi дабрынi i спагады.
“Няма цяжкiх часоў — ёсць цяжкiя людзi”, — упэўнены ў гэтым доме. Тут на вачах рушацца стэрэатыпы аб укладзе мнагадзетнай сям’i, аб жыццi на вёсцы, узаемаадносiнах памiж жанчынай i мужчынам.
— Каб дом быў па-сапраўднаму шчаслiвым, трэба, каб у iм заўсёды бегала двухгадовае дзiця, — гэта яшчэ адзiн афарызм (а мо дэвiз?) з багатай калекцыi Наташыных выслоўяў. I мы адважваемся на не зусiм карэктнае пытанне:
— Андрэй, а як мяркуеце, цi была б у вас такая мадэль сям’i, сустрэнь вы на сваiм шляху iншую жанчыну?
Андрэй шырока ўсмiхаецца:
— Такое магчыма толькi з маёй Наташай. Заязджайце да нас праз пару гадкоў, каб упэўнiцца, што ўсё спраўдзiлася. Убачыце нашу радавую сядзiбу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter