Радасць чуць.

Урачы Мінскай вобласці правялі ўнікальную аперацыю па эндапратэзіраванні сярэдняга вуха.

Яшчэ нядаўна такое было магчыма толькі ў сталічным РНПЦ оталарынгалогіі. Сёння і ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы стаў даступны гэты від медыцынскай дапамогі.

Спецыялісты МАКБ праходзілі спецыяльную стажыроўку за мяжой. Бо слыхапаляпшаючыя аперацыі па замяшчэнні пашкоджаных слыхавых костак патрабуюць вельмі высокай урачэбнай кваліфікацыі.
— У час аперацыі пацыенту “ўжыўляюць” у вуха тытанавы пратэз, — тлумачыць сутнасць хірургічнага ўмяшання доктар медыцынскіх навук, прафесар оталарынгалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ігар Кароль. — Паколькі ў такіх хворых звычайна пашкоджаны тры слыхавыя косткі, іх замяняюць адной, якая па форме нагадвае руль аўтамабіля.
Паводле слоў вучонага, гаворка не ідзе пра стопрацэнтнае вяртанне слыху. Але тым не менш паляпшэнні будуць значныя, што дазволіць чалавеку, які перанёс такую аперацыю, адчуваць сябе роўным у грамадстве. Паводле статыстычных даных, толькі ў рэспубліканскім цэнтры кожны год праводзяць каля дзвюх тысяч аперацый па ўстанаўленні слыхавых пратэзаў. На хранічны атыт пакутуюць каля тысячы чалавек у кожнай вобласці краіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter