Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!Прыміце сардэчнае віншаванне з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.Галоўны вынік вашай нялёгкай працы — гарантаваная харчовая бяспека краіны. Створана надзейная аснова для далейшага ўстойлівага развіцця аграрнага сектара эканомікі, павышэння дабрабыту людзей.

Дасягненні аграпрамысловага комплексу — гэта заслуга як радавых працаўнікоў, якія апрацоўваюць зямлю і вырошчваюць збожжа, атрымліваюць малако і мяса, агародніну і садавіну,  вырабляюць харчовыя тавары, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў вытворчасці, моладзі, работнікаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы. Дзякуючы вам беларускі стол з кожным годам становіцца ўсё больш багаты і разнастайны.
Глыбока ўдзячны вам за адданасць сялянскай справе, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі нашай дзяржавы.
Веру, што дасягнутае будзе прымножана і ў наступным годзе на карысць беларускага народа.
Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог у імя роднай Беларусі.

ПрэзідэнтРэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter