Рабі дабро

Акцыя "Нашы дзецi" прыйшла ў сталiчны дзiцячы дом № 4
Акцыя "Нашы дзецi" прыйшла ў сталiчны дзiцячы дом № 4

— Наша сям’я невялікая — 45 хлопчыкаў і дзяўчынак, — распавядае пра сваіх выхаванцаў Людміла Скабенка, дырэктар дзіцячага дома № 4 горада Мінска. — Зараз мы актыўна рыхтуемся да свята: дзеці ўпрыгожылі елкі і сосны, што растуць у двары, а таксама памяшканні самой установы.

І хоць да Новага года яшчэ далёка, выхаванцы дзіцячага дома разам з выхавальнікамі ўжо гатовыя прымаць гасцей. Першымі ў час акцыі «Нашы дзеці» іх павіншуюць студэнты і педагогі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

— Сёння да дзетак з песнямі і танцамі прыедзе наш ансамбль «Рэй». Разам з канцэртам мы падрыхтавалі для іх падарункі з цукерак і канцылярскіх прыналежнасцей, — гаворыць Алена Жураўская, кіраўнік цэнтра студэнцкай творчасці БДПУ. — Увогуле ў час акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі ўніверсітэта павіншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак з васьмі ўстаноў. Акрамя таго, зараз у нас працуе восем валанцёрскіх клубаў, якія таксама з падарункамі і святочнай праграмай наведаюць яшчэ некалькі дзіцячых устаноў.

Аддзел навiн «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter