"...Не забудзьце, памянiце добрым, цiхiм словам"

9 сакавіка спаўняецца 190 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Вялікі сын Украіны пражыў непрацяглае жыццё, усяго 47 гадоў, але яно ўражвае і ўзрушвае душу неверагодна цяжкім лёсам і надзвычай яскравым, высокім творчым і грамадзянскім подзвігам. З усіх геніяў свету Тарас Шаўчэнка, відаць, самы спагадлівы да людзей паднявольных, прыніжаных і зняважаных, да самазабыцця ўлюбёны ў Бацькаўшчыну і гнеўна-непрымірымы да яе прыгнятальнікаў і здраднікаў. Ён не мог быць свабодным у несвабоднай Бацькаўшчыне, за якую змагаўся праўдзівым словам. У творах Тараса Шаўчэнкі глыбока народны стыль і характар, у iх нязменна прысутнічае нацыянальны ўкраінскі каларыт. У іх стваральніка пяшчотнае, ранімае і ў той жа час мужнае сэрца. Тарас Шаўчэнка блізкі, па сутнасці, родны любой нацыянальнасці, бо яго чалавечны талент змагаецца супраць усякай несправядлівасці. Яго духоўнасць з намі была, ёсць, будзе, таму што геній заўсёды выходзіць за рамкі нацыянальныя і належыць усяму свету.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter