Пытанне са сМАКам. Так называўся матэрыял Ірыны ПРЫМАК, змешчаны ў “НГ” за 22 ліпеня.

Чаму ў рэспубліцы забаронена вырошчваць мак? Адкуль ён паступае для патрэб кандытарскай вытворчасці? Ці плануецца ў будучым заняцца вырошчваннем гэтай культуры? Такія пытанні аналізавала ў сваім матэрыяле карэспандэнт “НГ”.

Чаму ў рэспубліцы забаронена вырошчваць мак? Адкуль ён паступае для патрэб кандытарскай вытворчасці? Ці плануецца ў будучым заняцца вырошчваннем гэтай культуры? Такія пытанні аналізавала ў сваім матэрыяле карэспандэнт “НГ”.

Рэдакцыя атрымала адказ з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Як адзначыў намеснік міністра Васіль Паўлоўскі, прамысловае вырошчванне маку не вядзецца ў нашай краіне ўжо больш як 30 гадоў. Рашэнне было прынята з мэтай барацьбы з наркаманіяй. За вырошчванне і збыт маку і іншых раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, прадугледжана матэрыяльная, адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць.
З забаронамі і мерамі пакарання ўсё зразумела. Але, на жаль, застаўся без каментарыяў той факт, што ў краіну для кандытарскіх патрэб штогод завозяцца вялікія аб’ёмы маку. На гэтым нядрэнна зарабляюць іншыя краіны. У прыватнасці, Чэхія, дзе вырошчваюць тыя гатункі маку, якія змяшчаюць мінімум опію. Наркаманаў гэты мак не цікавіць. Дык, можа, настаў час рэабілітаваць гэтую культуру і ў нашай краіне? Каб забяспечыць уласную кандытарскую вытворчасць і зарабіць на пастаўках кулінарнага маку за мяжу.
І каму, як не сельскагаспадарчаму ведамству, ставіць пытанне зыходзячы з сённяшніх рэалій? Усё ж 30 гадоў прайшло, як пачала дзейнічаць забарона. Шмат што змянілася з таго часу...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter