«Пётр Шумаў. Чорна-белы лёс»

Сваім адзіным фатографам вялікі Радэн зрабіў ураджэнца Гродна

Сваім адзіным асабістым фатографам вялікі скульптар Радэн зрабіў ураджэнца Гродна

Асаблівая прэм’ера чакае выхаду на экран АНТ. Аўтары новага фільма з серыі «Зваротны адлік» адкрыюць для гледачоў імя нашага земляка Пятра Шумава — фотамастака, заваёўніка парыжскага Монпарнаса пачатку мінулага стагоддзя, якога ведала ўся Францыя і які для радзімы застаўся невядомым героем, паведамілі «Р» у прэс-службе тэлеканала.

...Узімку 1911 года амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан прывяла ў майстэрню Агюста Радэна незнаёмага мужчыну з фотаапаратам. «Хачу зрабіць вам падарунак — некалькі здымкаў вашых работ!» Радэн не хаваў раздражнення — ён не любіў фатографаў. Аднак калі атрымаў гатовыя здымкі, адразу прапанаваў нядаўняму госцю стаць сваім асабістым і адзіным фатографам — настолькі выдатныя былі работы. Вялікі французскі скульптар нават не падазраваў, што наняў на працу чалавека, якога ў Расійскай імперыі лічылі небяспечным палітычным злачынцам.

Пётр Шумаў нарадзіўся ў Гродне, быў вядомым рэвалюцыянерам і кіраваў Польскай партыяй сацыялістаў. Але што ён рабіў у Парыжы? Расчараваўся ў палітыцы? Уцякаў ад пераследу? А галоўнае — як простаму эмігранту ўдалося стаць папулярным фатографам у сталіцы Францыі, якім захапляліся Шагал і Цвятаева, Эйнштэйн і Дзягілеў, якому ўручалі Гран-пры і залатыя медалі лепшых еўрапейскіх выстаў і салонаў, да якога нават знакамітасці таго часу месяцамі спрабавалі запісацца на фотасесію?..

Адказы на гэтыя пытанні шукалі стваральнікі фільма «Пётр Шумаў. Чорна-белы лёс», які выйдзе на экран АНТ 8 красавіка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости