Пяць цудаў Нацыянальнай скарбніцы

Кожны твор мастацтва, што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, мае ўласную біяграфію. Гісторыя жыцця прадметаў мастацтва — ад моманту, калі задума твора ўзнікла ў фантазіі мастака, і да таго дня, калі ён апынуўся ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея, прайшоўшы шлях даўжынёю ў стагоддзі, — нярэдка загадвае даследчыкам нямала загадак. І многія з іх так і застаюцца нявырашанымі і нараджаюць легенды...

Тайна Юноны
Сярод такіх “легендарных” твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея — статуя Юноны, якую стварыў знакаміты венецыянскі скульптар Антоніа Тарсія ў XVIII стагоддзі. Статуя трапіла ў музей у 1959 годзе са збору ленінградскага калекцыянера Уладзіміра Фралова.
Юнона ў старажытным Рыме была апякункай шлюбу, а яе атрыбутам лічыўся паўлін, якога і зваяў італьянскі скульптар ля ног мармуровай Юноны. Гэта статуя была заказана Пятром I для аздаблення Летняга саду ў Санкт-Пецярбургу.
— Цікавасць Пятра Вялікага да скульптур і іх калекцыяніравання шырока вядома, — расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Святлана Пракоп’ева. — У 1715—1716 гадах ён пачынае купляць творы пластыкі ў Заходняй Еўропе. Пасланнікам цара было загадана апроч асноўных спраў набываць карціны, скульптуры, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Францыі, Італіі, Прусіі, Галандыі, іншых краінах. Адным з такіх “агентаў” Пятра ў Венецыі быў граф Сава Лукіч Владзіславіч (Рагузінскі). У лісце ад 18 жніўня 1716 года ён паведамляе, што “...статуй мраморных снискал здес мастеров зело изрядных и наилутчих  котории во Италии обретаются и оным уже заказал делать 6 статуй самой доброй работы...”. Першыя скульптуры майстроў Пьетра Брата, Джузепэ Тарэта, Джавані Банаца, Антоніа Карадзіні, Антоніа Тарсіі і Франчэска Кабіянка былі адпраўлены з Венецыі ў Санкт-Пецярбург на караблі “Джон Джудзіт” 23 красавіка 1717 года і прыбылі да берагоў Нявы 24 жніўня. Сярод іх была серыя з 12 статуй антычных багоў: Юпітэр, Юнона, Нептун, Марс, Веста, Апалон, Венера, Палада, Меркурый, Дзіяна, Вулкан і Цэрэра, што прызначаліся для аздаблення Летняга саду.
Творы мастацтва так спадабаліся царыцы Кацярыне, што яна заказала сабе аналагічныя статуі антычных багоў, якія і прыбылі з Венецыі на караблі “Армонт” у 1719 годзе. Так у Юноны з’явілася “сястра” — статуі адрозніваюцца палажэннем рук і ног і зроблены ў супрацьлеглых паваротах. Адна з Юнон зараз захоўваецца ў Эрмітажы.
Наяўнасць дзвюх Юнон спарадзіла блытаніну пры высвятленні іх лёсу. Да таго ж у 1756 годзе з адной з Юнон рускім скульптарам Васілём Чванавым была зроблена копія, якая ўнесла дадатковую блытаніну ў гісторыю існавання гэтых твораў Тарсіі.
Вядома, што ў 1736 годзе ў Летнім садзе знаходзіліся абедзве Юноны. Але гісторыю “жыцця” той скульптуры, што сёння знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, навукоўцам удалося прасачыць толькі да 1771 года. Дзе знаходзілася Юнона ўвесь XIX і першую палову XX стагоддзя, пакуль што застаецца тайнай. Увесь гэты час даследчыкі замежнага мастацтва XVIII стагоддзя лічылі яе страчанай. За гэты перыяд паўлін ля ног Юноны “згубіў” галаву — у Нацыянальны мастацкі музей статуя і трапіла ўжо без галавы птушкі. Да нашых часоў дайшлі замалёўкі скульптур, што былі зроблены рукой Савы Рагузінскага. Але рэстаўрыраваць галаву паўліна спецыялісты не могуць: карарскі мармур, з якога зроблена статуя, да нашага часу поўнасцю знік, і дабіцца аднатоннасці колеру будзе немагчыма.
“Неравный брак” у залатых танах
Адным з сапраўдных скарбаў калекцыі рускага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея з’яўляецца палатно “Неравный брак” Васіля Пукірава. Першы варыянт гэтай карціны, што зараз знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі, быў напісаны ў 1862 годзе. За яе Пукіраў атрымаў званне прафесара, якое, дарэчы, у дарэвалюцыйнай Расіі было вышэй за званне акадэміка. Карціну калекцыянер Павел Траццякоў набыў у мастака ў 1871 годзе. А той варыянт карціны, што сёння захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі нашай краіны, быў напісаны мастаком у 1875-м.
—У аддзеле рукапісаў Траццякоўскай галерэі захоўваецца ліст, у якім Пукіраў дзякуе Паўлу Траццякову за магчымасць зрабіць аўтарскі паўтор са сваёй карціны “Неравный брак”, — распавядае загадчыца аддзела рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Таццяна Рэзнік. — Але з якой мэтай мастак хацеў зрабіць копію, у лісце не паведамляецца. Памер карціны, што захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі, — 173 на 136, наш “Неравный брак” — 175 на 139 сантыметраў.
А папоўніць калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея гэтым унікальным экспанатам дапамог выпадак. Аб тым, як палатно трапіла ў фонды, засталіся звесткі ва ўспамінах былога дырэктара музея, заслужанага дзеяча мастацтваў нашай краіны Алены Аладавай.
Яна піша: “Как-то до меня дошли слухи, что в Уголке знаменитого циркового артиста Дурова есть копия с картины Василия Пукирева. Мигом отправилась туда посмотреть ее.
И вот в большом парадном зале, сыром и неубранном, я увидела на стене эту картину. Она была в очень плохом состоянии: большой слой пыли и грязи, и изображение едва проступало, будто через пелену тумана. Но даже и в потускневшем полотне была видна рука мастера. Видно, подумала я, писал эту копию какой-то талантливый ученик Пукирева, возможно, под наблюдением учителя. Но в литературе о ней ничего не встречала.
Словом, загорелась желанием ее приобрести. Но присмотрелась внимательно к полотну, и моя интуиция вдруг подсказала, что на копию картина мало тянула: слишком “подозрительной” была сила мастерства! Может быть, это авторское повторение, о котором никто раньше не знал? И решила, не откладывая дело в долгий ящик, показать ее в Третьяковке, чтобы сравнить с оригиналом картины. Договорилась с реставраторами, которые очистили полотно от пыли и грязи и поставили рядом с оригиналом “Неравного брака” — гордостью Третьяковки. И что же мы увидели? По колориту “наша” картина была несколько иная, коричнево-золотистая, и при этом орнамент на ризе священника был другой! А “третьяковская” — серо-серебристая. Стало понятно — “дуровский вариант” — авторское повторение! Я была невероятно счастлива. Для меня, для всех нас, музейщиков, это был великий праздник, колоссальный вклад в наше собрание”.
Той, хто прыносіць дождж
Сярод мноства унікальных экспанатаў калекцыі ўсходняга мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея ёсць пячатка імператара Кітая, якая была створана ў 1620-я гады. Пячатка выраблена з фарфору (вядома, што фарфор кітайцы вынайшлі амаль за тысячагоддзе да таго, як яго адкрылі ў Еўропе), і іерогліфы на ёй сведчаць, што яна створана падчас праўлення Ван Лі, апошняга імператара дынастыі Мін.
— Шараваты кобальт, якім зроблены роспіс на пячатцы, характэрны для праўлення Ван Лі, — расказвае загадчыца аддзела замежнага мастацтва Алена Сянкевіч. — У Кітаі выкарыстоўваць кобальт для падглазурнага роспісу пачалі ў XIII стагоддзі, і доўгі час ён экспартаваўся з Суматры і Барнэа. Прывазны кобальт быў высокай якасці, і роспіс атрымліваўся ярка-сіняга, прыгожага колеру. Але ў часы заняпаду дынастыі Мін краіна знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы, таму майстры пачалі выкарыстоўваць кобальт, што здабываўся на тэрыторыі Кітая. Ён не адрозніваўся якасцю, і роспіс меў сіня-шэры колер.
На “баках” пячаткі старажытны майстар змясціў выявы дракона сярод аблокаў, а наверсе — фігурку той жа міфічнай істоты сярод марскіх хваль. Драконы на пячатцы маюць пяць пальцаў — гэта вельмі істотная дэталь.
— Пяць кіпцюроў у старажытным Кітаі маглі намаляваць толькі для імператарскага дракона, — паясняе Алена Сянкевіч. — Калі выява гэтай міфічнай істоты аздабляла адзенне ці нейкую рэч, што належала чыноўніку нават самага высокага рангу, яна мела толькі чатыры кіпцюры. Людзі больш нізкага паходжання маглі мець дракона з трыма пальцамі. У цэлым дракон — вельмі старажытны ўсходні сімвал. Выявы драконаў самых розных формаў у Кітаі вядомы з 1600 года да нашай эры. Дракон на ўсходзе — істота не злая ў адрозненне ад нашага Змея Гарыныча. Справа ў тым, што вырошчванне рысу патрабуе шмат вады, і для Кітая з яго рэзка кантынентальным кліматам умовай выжывання была дастатковая колькасць дажджоў. Асноўная малітва імператара ў Храме Малення аб ураджаі была пра дождж. Дракон — істота водная, але можа ўзнімацца ў неба, і лічылася, што ён прыносіць дождж. Невыпадкова з цягам часу ў Кітаі гэтая істота стала сімвалам імператара.
У Нацыянальны мастацкі музей старажытная пячатка імператара Кітая трапіла з расійскага музея ўсходніх культур, а ўвогуле ў Расію была прывезена да рэвалюцыі. Звестак, дзе знаходзіўся гэты унікальны рарытэт з XVII да пачатку XX стагоддзя і якім быў яго шлях з далёкага Кітая ў нашы шыроты, не захавалася.
Рысы твару генія
Адным з сапраўды унікальных мастацкіх твораў, якім па праву ганарыцца Нацыянальны мастацкі музей, з’яўляецца партрэт выдатнага беларускага мастака Марка Шагала работы яго настаўніка, Юрыя Пэна. Гэты твор — адзін з двух партрэтаў Шагала, што да вайны знаходзіліся ў партрэтнай галерэі імя Пэна.
— Партрэт Шагала — унікальны экспанат, — распавядае загадчык аддзела сучаснага беларускага мастацтва Валянціна Вайцахоўская. — Па-першае, гэта лепшая выява Шагала і ў цэлым адзіны жывапісны партрэт мастака, што захаваўся да нашых дзён. Да таго ж, гэта апошняя вядомая нам выява Шагала на Радзіме, у Віцебску.
Партрэт быў напісаны Юрыем Пэнам у 1914 годзе, калі Шагал прыязджаў у Віцебск з Парыжа. Ва ўспамінах мастака Ерамея Школьніка, што таксама вучыўся ў Юрыя Пэна, ёсць такія радкі пра Шагала:
“Пэн характеризовал его как человека необузданного, но очень талантливого. Молодой Шагал был красивым и привлекательным мужчиной”.
— Яшчэ зусім маладым Шагал адпраўляецца ў Парыж вучыцца жывапісу,  — расказвае суразмоўца. — Ва ўзросце каля 27 гадоў ён вяртаецца ў родны Віцебск, як ён лічыў, ненадоўга — наведаць родных. Але пачалася вайна, потым — рэвалюцыя, і выехаць з радзімы і прадоўжыць навучанне за мяжою ён не змог. Партрэт выдатна адлюстроўвае настрой і ўнутраны стан мастака. На той час ён быў ужо вядомы і ў Расіі, і за мяжою. І вось ён вяртаецца на радзіму. На партрэце ён увесь такі “парыжскі” — у велюравым капелюшы і лайкавых пальчатках, абапіраецца на палітру і глядзіць са сталічнай тугой на правінцыяльнае жыццё...
Адразу пасля рэвалюцыі, якую Шагал горача падтрымаў, мастак становіцца губернскім упаўнаважаным па справах мастацтваў і ўзначальвае Віцебскую народную мастацкую школу. Але ў хуткім часе творчая інтэлігенцыя пачынае адчуваць уціск, неўзабаве павінны былі пачацца рэпрэсіі. Мастаком Шагал быў далёкім ад сацрэалізму, і, напэўна, толькі эміграцыя выратавала яго і яго творчую спадчыну для нашчадкаў. Шагалу ўдаецца паехаць — спачатку ў Маскву, а потым за мяжу: у Берлін, пазней — у Парыж...
Партрэт з саркафага Радзівіла
Партрэт Мікалая Фаўсціна Радзівіла, што захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, адносіцца да надзвычайна рэдкага тыпу мемарыяльных выяў, якія ў нашай краіне амаль што не захаваліся. Пэўны час гэты экспанат праходзіў у дакументах музея як партрэт невядомага магната, зроблены алеем на метале.
— Можна было сказаць толькі, што работа адносіцца да эпохі Аўгуста II (1697 — 1733), калі на змену традыцыйнаму сармацкаму касцюму на нашых землях прыйшоў еўрапейскі тып адзення, — расказвае загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Алена Карпенка. — На гэты час ўказвае і ордэн Белага арла на сіняй ленце, што знаходзіцца на грудзях магната на партрэце. З 1709 года першапачатковая форма ордэна — медальён — была заменена на еўрапейскую — крыж, а ў 1713-м колер ленты быў зменены з белага на сіні.
У лютым гэтага года, расказала суразмоўца, азнаёміўшыся з калекцыяй партрэтаў з Нясвіжа ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, даследчыкі прыйшлі да высновы, што невядомы аўтар пісаў партрэт Мікалая Фаўсціна Радзівіла, мечніка літоўскага і ваяводы навагрудскага, які жыў у 1688—1746 гадах. Гэтую гіпотэзу пацвердзілі і далейшыя пошукі.
Мікалай Фаўсцін Радзівіл быў сынам князя Дамініка Мікалая і яго першай жонкі Аны Марыяны, віднай фігурай у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Пасля яго смерці яго родзіч Міхаіл Казімір Радзівіл наладзіў пышнае пахаванне ў сямейным склепе ў Нясвіжы, дзе і сёння знаходзіцца саркафаг Мікалая Фаўсціна.
— Такія выявы, як гэты партрэт, у пышнай пахавальнай цырымоніі ігралі важную ролю, нібы замяняючы сабою памерлага, — паясняе суразмоўца. — Выяву змяшчалі ў металічную рамку і прымацоўвалі да саркафага. Нярэдка такі партрэт заказваўся мастаку зараней, і тады яго пісалі з жывой мадэлі.
Дарэчы, у Мікалая Фаўсціна Радзівіла існуе і яшчэ адна магіла — у яго родным Дзятлаве. Там пахавана толькі сэрца магната.
— Партрэт, што зараз у фондах музея, напэўна, доўгі час знаходзіўся ва ўсыпальніцы Радзівілаў у Нясвіжы, — адзначае Алена Карпенка. — Калі, кім і з якой мэтай ён быў адарваны ад саркафага, хутчэй за ўсё, так і застанецца таямніцай. Гэта — адзіны партрэт з саркафагаў Нясвіжа, што дайшоў да нашых часоў. Музейныя супрацоўнікі знайшлі яго падчас экспедыцыі на Аршаншчыне.

24 новых музея появится в Беларуси до 2010 года. Уже в нынешнем году двери для посетителей откроет районный краеведческий музей в Добруше Гомельской области. В Минске ведется работа по созданию музея истории белорусской столицы.
Большинство из новых музеев будут краеведческими и откроются в райцентрах, рассказал начальник управления учреждений культуры и народного творчества Министерства культуры Республики Беларусь Василий Черник.
Сегодня в нашей стране насчитывается 138 музеев и 55 филиалов системы Министерства культуры и свыше 1600 музеев, собственниками которых являются другие ведомства республики, в частности министерства образования, здравоохранения, чрезвычайных ситуаций, банковская система страны. Есть в Беларуси и два частных музея. Более 50 процентов всех этих хранилищ духовных ценностей — краеведческие. Однако в нашей стране есть абсолютно все виды музеев — исторические, этнографические, литературные, художественные, природоведческие, музеи-заповедники... Общий фонд, который все они бережно сохраняют, составил на 1 января нынешнего года 3,8 миллиона единиц хранения.
Василий Черник отметил, что музейные залы не пустуют: количество посетителей год от года растет. Так, если в 2005 году в музеи страны пришло 3,4 миллиона человек, то в 2006-м — уже 3,7 миллиона. В нынешнем году, убеждены музейные работники, музеи страны примут 4 миллиона посетителей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter