Пятнаццаць падкоў на шчасце

Пра тое, як вандравалі продкі, як працавала ў былыя часы паштовая служба, раскажа экспазіцыя музея, які ствараецца ў Старых ДарогахПэўна, сама адметная назва райцэнтра на Міншчыне — Старыя Дарогі — і падказала, дзе лепш заснаваць Музей гісторыі дарог і паштовай службы. З даўніх часоў да дарог у людзей асаблівая павага, а хрысціяне і цяпер лічаць святога Мікалая нябесным апекуном падарожнікаў. Зрэшты, пачатак беларускіх дарог ужо адзначаны ў краіне спецыяльным знакам-помнікам, яго адкрылі летам 1998 года. Ён на Кастрычніцкай плошчы Мінска, называецца: “Пачатак дарог Беларусі”. На адным з бакоў гранітнай піраміды сярод іншых можна пабачыць даўняе лацінскае выслоўе “Via est vita” — “Дарога ёсць жыццё”, там жа вызначаны адлегласці да розных гарадоў краіны і свету.
У адной з залаў будучага музеяПра тое, як вандравалі продкі, як працавала ў былыя часы паштовая служба, раскажа экспазіцыя музея, які ствараецца ў Старых Дарогах
Пэўна, сама адметная назва райцэнтра на Міншчыне — Старыя Дарогі — і падказала, дзе лепш заснаваць Музей гісторыі дарог і паштовай службы. З даўніх часоў да дарог у людзей асаблівая павага, а хрысціяне і цяпер лічаць святога Мікалая нябесным апекуном падарожнікаў. Зрэшты, пачатак беларускіх дарог ужо адзначаны ў краіне спецыяльным знакам-помнікам, яго адкрылі летам 1998 года. Ён на Кастрычніцкай плошчы Мінска, называецца: “Пачатак дарог Беларусі”. На адным з бакоў гранітнай піраміды сярод іншых можна пабачыць даўняе лацінскае выслоўе “Via est vita” — “Дарога ёсць жыццё”, там жа вызначаны адлегласці да розных гарадоў краіны і свету.
Да Старых Дарог ад Мінска — крыху больш за 130 кіламетраў, туды можна дабірацца рознымі шляхамі. “Бліжэй праз Пухавічы, — раіць Ларыса Завадская, загадчыца музея, які ствараецца ў райцэнтры. — Старыя Дарогі стаяць пры ажыўленай трасе Масква — Варшава, вядомай з ХVІІІ стагоддзя. Па ёй і былі наладжаны паштовыя зносіны, ездзілі штогод тысячы падарожнікаў”. Дарэчы, у бліжэйшыя гады аўтадарогу з Мінска праз Бабруйск на Гомель чакае сур’ёзная рэканструкцыя ў адпаведнасці з сучаснымі еўрастандартамі. Пасля рамонту колькасць вандроўнікаў ад сталіцы ў паўднёва-усходнім напрамку (на Чарнігаў, Кіеў, Адэсу, Крым…) значна ўзрасце. То і Старадарожскі музей будзе дарэчы. І што ж там можна будзе пабачыць?
Экспазіцыя, плануюць краязнаўцы і спецыялісты “Белпошты”, якія курыруюць праект, размесціцца ў трох залах, спецыяльна адведзеных у мясцовым Доме культуры. “Адна з іх стане паштмайстарскай. І гасцей будзе сустракаць колішні паштмайстар: плануем зрабіць спачатку вялікую маляваную, а потым і васковую фігуру, — раскрывае задумы Ларыса Мікалаеўна. — На стэндах ужо раскладзены экспанаты з даўніны: паштовыя маркі, канверты, паштоўкі, сургучніца, пасведчанне на перавозку пошты, азбука Морзэ, якой доўгі час карысталіся тэлеграфісты”.
У другой зале заканчваецца стварэнне экспазіцыі пра двор паштовай станцыі, кузню. Ды і як без кузні: раней у іх рамантавалі павозкі, карэты, падкоўвалі коней. У кузні ўсталяваны горан і кавальскі мех, кавадла. Пры жаданні, плануюць музейшчыкі, турысты самі сабе змогуць выкаваць невялічкую сувенірную падкоўку на шчасце. Дарэчы, і калекцыя старых падкоў, якую ўжо сёння можна паглядзець у Старых Дарогах, немалая: іх 15, розных памераў і відаў. З часам, магчыма, калі музей стане папулярным, жадаючыя змогуць і пакатацца па гарадку ў адрэстаўраванай паштовай карэце. Адкрыццё музея плануецца на пачатку красавіка.
Паштовыя станцыі, як вядома, раней значана аблегчвалі жыццё падарожнікаў: там можна было падкаваць каня, паесці, пераначаваць. У новым музеі можна будзе прыемна правесці час, падмацавацца — там будзе і карчма!
Між іншым, першае згадванне пра населены пункт Дарогі (цяпер Старыя Дарогі) знойдзена ў дакументах архіва канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага (так званыя Літоўскія метрыкі) пад 1524 годам. Тады там жыло 2277 жыхароў, сёння іх у горадзе — звыш 11 тысяч.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter