Пункт апоры для новабудоўляў

Бабруйскі камбінат вырабаў з жалезабетону піша сваю новую гісторыю

Бабруйскі камбінат вырабаў з жалезабетону піша сваю новую гісторыю

Гiсторыя камбiната пачыналася ў пасляваенны час. На васьмiдзесятыя гады мiнулага стагоддзя, калi ён быў перададзены ў падначаленне ваеннага мiнiстэрства i выпускаў прадукцыю для яго патрэб, прыйшоўся яго ўзлёт. А затым... i падзенне, быццам i нiкому не патрэбны стаў. 

Падзенне працягвалася да 2004 года, пакуль не ўзначалiў прадпрыемства малады i энергiчны кiраўнiк Сяргей Валяваты. Напрыклад, тэмпы роста аб’ёмаў вытворчасцi толькi за першы квартал 2007 года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам склалi 180 працэнтаў, асноўная вытворчасць працуе ў дзве змены, колькасць работнiкаў павялiчылася за апошнi час удвая i перавысiла паўтысячы чалавек. 

— Сяргей Андрэевiч, — пытаемся ў дырэктара, — як вам удалося за адносна непрацяглы час дабiцца такiх прыкметных вынiкаў? 

— Дапамаглi ў гэтым праграма выхаду з крызiсу, бiзнес-план, безумоўна. 

Камбiнат цяпер у шырокiм асартыменце выпускае сценавыя панелi, плiты перакрыцця, санкабiны, вентблокi, iншую прадукцыю. Дрэваапрацоўка таксама добра развiта, i прадпрыемства вырабляе апалубку, плiнтусы, налiчнiкi... Шмат вырабаў iдзе на будаўнiцтва жылля, якое ўзводзiцца i ў Бабруйску, i ў Мiнску. 

Асобна хацелася б сказаць пра 170-кватэрны дом, якi будзе ўзводзiцца камбiнатам у раёне Бабруйскага чыгуначнага вакзала – гэта своеасаблiвая па архiтэктуры “падкова”, дзевяцi паверхаў. Самi яго спланавалi, клопатная справа, але яна таго вартая. Бо горад мае патрэбу ў жыллi. Большасць кватэр пойдзе на продаж. 

Што ж датычыць фiнансавага стану прадпрыемства, то ён цяпер даволi ўстойлiвы. Ёсць магчымасць своечасова разлiчвацца з бюджэтам, энергетыкамi, пастаўшчыкамi матэрыялаў, крэдыторамi, камерцыйнымi структурамi, перад якiмi мелi пазыку. Распрацаваны i ажыццяўляецца спецыяльны план фiнансавага аздараўлення, якi закранае кожны цэх, вытворчыя ўчасткi, усiх работнiкаў. Пазiтыўныя перамены станоўча адбiлiся на прэмiяльных. Нельга зараз паскардзiцца  на заробак, якi ў сакавiку склаў 730 тысяч рублёў. Ён будзе расцi i далей. 

Сяргей Валяваты тонка адчувае вытворчасць, людзей, справу, якую даверыла яму дзяржава. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter