Птушку бачна па палёце

Мінская вобласць вызначыла лепшых прадпрымальнікаў 2012-га

Пераможцаў конкурсу «Лепшы прадпрымальнік-2012 Мінскай вобласці» ўшаноўвалі ў Палацы Рэспублікі.

Гэты традыцыйны прэстыжны конкурс з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным у бізнес-асяроддзі. У ім бяруць удзел кампаніі, занятыя ў розных сферах дзейнасці, сёлета яны спаборнічалі ў 16 намінацыях.

У сталічнай вобласці бізнес усё больш актыўна набірае абароты і становіцца важнейшым складальнікам развіцця эканомікі. Гэта даказваюць лічбы, якія прывёў старшыня арганізацыйнага камітэта конкурсу, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын: «За мінулы год колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу павялічылася на 10 % і перавысіла лічбу 50 тысяч. Самае галоўнае, што колькасць перарастае ў якасць — за першыя месяцы бягучага года амаль палова кансалідаванага абласнога бюджэту сфарміравана падатковымі адлічэннямі малога бізнесу. У прадпрымальніцкім асяроддзі з’яўляецца ўсё больш і больш цікавых ідэй, якія ператвараюцца ў эфектыўныя праекты».

Па выніках конкурсу лепшымі сталі прадпрымальнікі, якія граматна пабудавалі стратэгію развіцця і маркетынгавую дзейнасць, у выніку іх вытворчасць і паслугі карыстаюцца попытам і прыносяць даходы. У намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання» перамога прызнана за сумесным беларуска-польскім прадпрыемствам «Камака плюс». Першынство ў сферы вытворчасці тавараў прамысловага назначэння аддадзена ТАА «Беразіно прадукт». Лепшай кампаніяй у сферы інфармацыйных тэхналогій стала ТАА «Гарагандаль-Сэрвіс». У будаўнічай дзейнасці вызначылася ЗАТ «Спецаргбуд». Што датычыцца рознічнага гандлю, то пераможцам прызнана прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Лакі-Глоб», а грамадскага харчавання — гандлёва-вытворчае ТАА «Пухавічыгандаль». Роўных у медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці не было СТАА «ТрайплФарм». Што да турызму і гасцінічнага абслугоўвання, то лепш за іншых паслугі аказвае гандлёва-вытворчае прыватнае УП «Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». Пераможцам у сферы аказання транспартных паслуг стала ТАА «Інтэртрансаўта», а ў сферы бытавога абслугоўвання — сэрвіснае прыватнае УП «Іваноў Яўген». Лепшым суб’ектам інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва стала ЗАТ «МАП ЗАТ», сялянскай фермерскай гаспадаркай — «Цнянскія экапрадукты», арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі — сумеснае ЗАТ «Белджы», прадпрымальнікам-экспарцёрам — ТАА «Трыяда-К». Першынство ў сферы інавацыйнай дзейнасці прызнана за УВП «Ніва». Найлепш арганізацыяй новых рабочых месцаў займалася прыватнае гандлёва-вытворчае УП «ЛенжданЕўраТранс».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter