Птушак шкада

Мінпрыроды распачало зімовую акцыю «Дапаможам птушкам»

Усталяваўшыеся моцныя маразы, а таксама вялікія снегапады абвастрылі сітуацыю з застаўшыміся на зімоўку вадаплаўнымі птушкамі. Дапамагчы ім заклікана акцыя «Дапаможам птушкам», ініцыятарам якой выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праходзіць яна ў Мінску і ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны.

Сёння ў Мінску на незамярзаючым вадаёме Крыніца супрацоўнікі міністэрства і яго тэрытарыяльных органаў сумесна з валанцёрамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» падрыхтуюць і развесяць кармушкі для зімуючых птушак — сініц, снегіроў, вераб’ёў, а таксама ўладкуюць месцы лежняў для вадаплаўных птушак — лебедзяў, качак, размесцяць неабходны корм, які дапаможа ім перажыць моцныя маразы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter