Прызванне — па душы

Беларускім Ганаровым консулам у Цюменскай вобласці Расіі з'яўляецца Уладзімір ШугляАдна з добрага дзясятка кніг Уладзіміра Шуглі мае падвойную, беларуска-рускую назву — “Мой родны кут. Сибирь — Беларусь” (Магілёў, 2005). У прадмове да выдання намеснік губернатара Цюменскай вобласці Валерый Пярвушын піша: “Гісторыя ствараецца людзьмі. Адным з іх з’яўляецца Уладзімір Фёдаравіч Шугля. Эканаміст, бізнесмен, філосаф, краязнаўца. Яго родавыя карані звязаны з Беларуссю, а працоўная дзейнасць — з Уралам і Сібір’ю. Ён у бізнесе — прафесіянал, паважаны ў грамадскім жыцці”.У розных даведніках я знайшоў яшчэ восем дэфініцый шматбаковай дзейнасці Уладзіміра Фёдаравіча: грамадскі і дзяржаўны дзеяч, вучоны-палітолаг і інжынер-эканаміст, беларускі і рускі пісьменнік, падпалкоўнік запасу. І кожнае з гэтых вызначэнняў можна было б падмацаваць не адным абзацам канкрэтных пацвярджэнняў.А нядаўна да гэтага пераліку дадаліся яшчэ два званні. У верасні 2009 года Уладзімір Шугля быў прызначаны Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Цюмені з распаўсюджаннем сферы дзейнасці на Ханты-Мансійскую і Ямала-Нянецкую нацыянальныя акругі. Ён стаў першым з такім уганараваннем на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А ў 2010 годзе Уладзімір Фёдаравіч увайшоў у склад Каардынацыйнай рады па дыяспары пры Міністэрстве культуры Беларусі.У такой яго ролі я і сустракаў Уладзіміра Шуглю летась — у Віцебску, а сёлета — у Гродне.
Беларускі консул у Цюмені Уладзімір ШугляБеларускім Ганаровым консулам у Цюменскай вобласці Расіі з`яўляецца Уладзімір Шугля
Адна з добрага дзясятка кніг Уладзіміра Шуглі мае падвойную, беларуска-рускую назву — “Мой родны кут. Сибирь — Беларусь” (Магілёў, 2005). У прадмове да выдання намеснік губернатара Цюменскай вобласці Валерый Пярвушын піша: “Гісторыя ствараецца людзьмі. Адным з іх з’яўляецца Уладзімір Фёдаравіч Шугля. Эканаміст, бізнесмен, філосаф, краязнаўца. Яго родавыя карані звязаны з Беларуссю, а працоўная дзейнасць — з Уралам і Сібір’ю. Ён у бізнесе — прафесіянал, паважаны ў грамадскім жыцці”.
У розных даведніках я знайшоў яшчэ восем дэфініцый шматбаковай дзейнасці Уладзіміра Фёдаравіча: грамадскі і дзяржаўны дзеяч, вучоны-палітолаг і інжынер-эканаміст, беларускі і рускі пісьменнік, падпалкоўнік запасу. І кожнае з гэтых вызначэнняў можна было б падмацаваць не адным абзацам канкрэтных пацвярджэнняў.
А нядаўна да гэтага пераліку дадаліся яшчэ два званні. У верасні 2009 года Уладзімір Шугля быў прызначаны Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Цюмені з распаўсюджаннем сферы дзейнасці на Ханты-Мансійскую і Ямала-Нянецкую нацыянальныя акругі. Ён стаў першым з такім уганараваннем на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А ў 2010 годзе Уладзімір Фёдаравіч увайшоў у склад Каардынацыйнай рады па дыяспары пры Міністэрстве культуры Беларусі.
У такой яго ролі я і сустракаў Уладзіміра Шуглю летась — у Віцебску, а сёлета — у Гродне. У час гэтых пасяджэнняў пераканаўся, наколькі суайчыннікі з Сібіры, іншых гарадоў Расіі і краін блізкага памежжа паважаюць “консула добрай волі” з Цюмені за яго канструктыўны розум і добрае сэрца. Многім таксама хацелася б мець у сябе такога актыўнага прадстаўніка Бацькаўшчыны. Але ім нязменна адказвалі: перш вы знайдзіце ў сябе кандыдатуру такога самаахвярнага дзеяча.
У час гродзенскага пасяджэння рады я павіншаваў Уладзіміра Фёдаравіча з нядаўнім уганараваннем ордэнам Францыска Скарыны (узнагароду ўручаў сам Прэзідэнт краіны) і запытаў:
— Што ўваходзіць у абавязкі Ганаровага консула?
— Найперш — дастойнае прадстаўніцтва сваёй краіны. Калі прыязджаюць прамыслоўцы, бізнесмены, дзеячы культуры — спрыянне іх дзейнасці, заключэнню дамоў. Такіх дзелавых візітаў у нас бывае нямала. А летась з 3 па 10 лістапада ў Цюменскай вобласці з поспехам прайшлі Дні беларускай культуры. Ініцыятарамі і арганізатарамі іх выступілі нашы грамадскія згуртаванні “Саюз — інтэграцыя братніх народаў” і цюменская суполка “Беларусь”. Былі праведзены мерапрыемствы з запрашэннем кіраўнікоў абласных арганізацый, прадстаўнікоў пяці раёнаў, дзе пражывае найбольш беларусаў. Адбыўся двухгадзінны гала-канцэрт, на якім выступілі ансамблі “Лянок”, “Вячоркі” і “Расіяначка”. Апошні, дарэчы, адзначыў 25-гадовы юбілей мастацкай творчасці. Прайшоў і мой творчы вечар з прэзентацыяй трох новых кніг, адна з якіх — на беларускай мове.
— А колькі ўсяго беларусаў на тэрыторыі Цюменскай вобласці? І якія яшчэ мерапрыемствы праведзены з імі ў апошні час?
— Беларусаў у вобласці больш за 50 тысяч, аб’яднаных у восем арганізацый. Цюмень — першы і самы заходні рускі горад у Сібіры. Таму тут з часоў паходаў Ермака, падаўлення паўстанняў супраць царскага самаўладства, а потым з часоў рэформы Сталыпіна спынялася найбольш беларусаў. Яны ўнеслі важкі ўклад у сібірскую эканоміку і культуру, асваенне Поўначы. Сёння ж удзельнічаюць у абласных фестывалях нацыянальных культур “Мост дружбы”. На ХІ абласны дзіцячы фестываль “Вясёлка” трапіла 95 нашых выканаўцаў. А летась цюменьскі “Лянок” быў і на Першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў Віцебску.
— Я чуў, што ў Цюменскім універсітэце пачалося выкладанне беларускай мовы.
— Першая такая студэнцкая група была сфарміравана ў 2010 годзе. У маі мінулага года студэнты закончылі навучанне і паспяхова здалі залік па беларускай мове і літаратуры. Цюменскія і мінскія вышэйшыя навучальныя ўстановы заключаюць дамовы аб супрацоўніцтве. Адна з іх падпісана рэктарамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Цюменскага дзяржаўнага нафтагазавага ўніверсітэта І. Жарскім і В. Навасёлавым, другая рыхтуецца паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтва і Цюменскай дзяржаўнай акадэміяй культуры, мастацтваў і сацыяльных тэхналогій.
— Мяркую, што ў вас трэба было б сумесна з намі, скажам, з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і Інстытутам культуры Беларусі, правесці навуковую канферэнцыю, прысвечную стагоддзю масавага перасялення беларусаў у Сібір, ініцыяванага Сталыпіным.
— Мабыць, лепей было б правесці такую сустрэчу ў Маскве, дзе ў наступным годзе мяркуецца стварыць Цэнтр беларускай культуры. Гэта магло б стаць адным з першых яго рабочых крокаў. Наладзім сустрэчу, так сказаць, на паўдарозе.

Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter