Прызнанне ў любові да Радзімы

рыхтуюць дзясяткі беларускіх артыстаў да завяршальнага этапу грамадска-культурнай акцыі “Беларусь у сэрцы маім”

рыхтуюць дзясяткі беларускіх артыстаў да завяршальнага этапу грамадска-культурнай акцыі “Беларусь у сэрцы маім”

Гала-канцэрт, што адбыўся ўчора ў Гродне, сабраў поўную залу. Цікавасць гледачоў можна растлумачыць самой ідэяй канцэрта. Як расказала намеснік дырэктара Гродзенскай абласной філармоніі па канцэртнай дзейнасці Ірына Ягоўдзік, тэма любові да Радзімы заўсёды будзе кранаць сэрцы слухачоў і гледачоў.

— Шкада, што з-за пераменлівага надвор’я не ўдалося правесці канцэрт больш маштабна, на плошчы Леніна, — сказала Ірына Віктараўна. — Аднак утульны Гродзенскі абласны драматычны тэатр стварыў камфортныя ўмовы для выканаўцаў і гледачоў. Надоўга запомняцца нумары, падрыхтаваныя гродзенскімі, а таксама сталічнымі артыстамі, — спявачак Аўры, Алены Грышаевай, Ганны Шаркуновай, гурта “Дразды”, тэатра песні “Хвілінка”.

— Я люблю сваю краіну, — прызнаўся лідар гурта “Дразды” Віталь Карпанаў. — Люблю вандраваць па рэгіёнах Беларусі. Сам родам з вёскі Сівіца Валожынскага раёна. Побач Налібоцкая пушча, рэчка Іслач, на якой так хораша адпачываць улетку. Зараз, калі выдаецца вольны час, абавязкова еду на малую радзіму.

— Вельмі люблю свой родны край, — расказвае спявачка Аўра. — Асабліва Мінск. Падабаецца выбірацца на пешыя прагулкі па яго шырокіх праспектах з плэерам у вушах. У мяне любоў да Радзімы запісана ў падсвядомасці.

Гала-канцэрты майстроў мастацтваў “Беларусь у сэрцы маім” адбудуцца 24 жніўня ў Брэсце, 1 верасня ў Магілёве, 7 верасня ў Віцебску, 14 верасня ў Гомелі. Заключны канцэрт аб’яднае ўсіх удзельнікаў акцыі ў спартыўным комплексе “Мінск-Арэна”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter