Прыжки через костер, гадание, народные игры: на Дятловщине отметили Купалье

Народнае свята адзначылі з 6 на 7 ліпеня. Старадаўняя абрадавая ўрачыстасць, прымеркавана да летняга сонцастаяння.


Традыцыйнымі забавамі ў Купальскую ноч з’яўляюцца скачкі праз вогнішча, пляценне вянкоў, варажба і пошук чароўнай папараць-кветкі.

Адно з самых цікавых народных свят яскрава адзначылі на Дзятлаўшчыне.

Па словах Марыны Лукіянец, загадчыцы аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, мясцовыя жыхары і госці з азартам уключыліся ў традыцыйныя купалаўскія забавы: варажылі на суджанага-ражанага, спаборнічалі ў вясёлых конкурсах, скакалі праз вогнішча, а таксама шукалі чароўную папараць-кветку:

— У Год міру і стварэння самабытнае свята асабліва дапамагае кожнаму адчуць бесперапыннасць часу, перадаць нашчадкам духоўны скарб, які нам пакінулі ў спадчыну бацькі, а таксама захаваць нацыянальную самаідэнтычнасць, традыцыі, культуру.


Кульмінацыя свята - купальскае вогнішча, калі агонь высока ўзнімаўся ў начное неба, навокал гучалі пажаданні  шчасця і радасці.

Марына Лукіянец адзначыла, што старэйшае пакаленне жыхароў дзякавала арганізатарам свята за захаванне традыцый і магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу.

Дарэчы, творчым калектывам філіяла "Дварэцкі Дом культуры" Дзятлаўскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці таксама была праведзена канцэртна-забаўляльная праграма “У Купальскі вечарок” з народнымі гульнямі, забавамі і карагодам для адпачывальнікаў санаторыя “Радон”.

А аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў запрасіў жыхароў аграгарадка Гезгалы на майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў.






Фота Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter