Прыйдзе дзень – пасеем

Іншы раз падрыхтоўчыя тэмпы стрымлівае няхватка запчастак, бо каб іх набыць зараз, грошы патрэбны, вядома, надта вялікія. Таму аграрыі, наколькі гэта магчыма, шукаюць выйсце са складаных сітуацый, спадзяючыся больш на ўласныя сілы і магчымасці.

Работа па падрыхтоўцы тэхнікі да сяўбы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Уша» Бярэзінскага раёна ідзе поўным ходам

Іншы раз падрыхтоўчыя тэмпы стрымлівае няхватка запчастак, бо каб іх набыць зараз, грошы патрэбны, вядома, надта вялікія. Таму аграрыі, наколькі гэта магчыма, шукаюць выйсце са складаных сітуацый, спадзяючыся больш на ўласныя сілы і магчымасці.

— Планавалі здаць рухавік у капітальны рамонт, — гаворыць галоўны інжынер гаспадаркі Віктар Мікалаевіч Калянковіч, — але, калі даведаліся, што спатрэбіцца аддаць 60 мільёнаў рублёў, вырашылі рамантаваць самі. Рамонт рухавіка абышоўся ў суму каля 15 мільёнаў рублёў. Дзякуй працаўнікам, на плячах якіх трымаецца ўся справа. Сярод іх, вопытных, правераных часам, — Аляксандр Муха, Аляксандр Хомчанка, Юрый Бабошын і іншыя.

Гэта сапраўдныя майстры сваёй справы. Аляксандр Хомчанка мае амаль 30-гадовы механізатарскі стаж, зімой працуе на абслугоўванні ферм у якасці слесара. Амаль такі ж механізатарскі стаж у Аляксандра Мухі, акрамя рамонта тэхнікі, яму даводзілася займацца расчысткай дарог у час вясновых снегападаў па ўсяму сельскаму Савету. Каля 20 гадоў шчыруе ў гаспадарцы Юрый Бабошын, 15 з іх на адным і тым жа бензавозе, які, дарэчы, 1986 года выпуску, але яшчэ на хаду, дзякуючы, надзейным і ўмелым рукам вадзіцеля.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ: механізатар Аляксандр МУХА.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter