Адміністрацыя Прэзідэнта — гэта па сутнасці палітычны штаб. Адсюль і задачы, якія стаяць перад ім.

Прыярытэты адказнай работы

Пасада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта — адна з ключавых у нашай сістэме кіравання.
Пасада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта — адна з ключавых у нашай сістэме кіравання. Не раз мы гаварылі: Адміністрацыя Прэзідэнта — гэта штаб кіраўніка дзяржавы. І ад таго, хто ўзначаліць гэты штаб, залежыць многае”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён ахарактарызаваў Аляксандра Косінца як дасведчанага і валявога кіраўніка, за плячамі якога багаты вопыт кіруючай работы. У свой час Аляксандр Косінец быў рэктарам адной з вядучых ВНУ, а таксама віцэ-прэм’ерам, курыраваў важнейшыя сферы сацыяльнай палітыкі, аховы здароўя, культуры. Шмат гадоў кіраваў Віцебскай вобласцю. 



Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ініцыятыўнасць, энергічнасць, рашучасць, дзелавая хватка Аляксандра Косінца — гэта тыя якасці, якія дадуць магчымасць яму паспяхова справіцца з новымі высокімі абавязкамі. І ён надасць рабоце Адміністрацыі Прэзідэнта новую магутную энергетыку. 
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работа з кадрамі — ключавая задача Адміністрацыі Прэзідэнта. “Мае патрабаванні вядомыя: прафесіяналізм, поўная самааддача ў рабоце і, галоўнае, вынік. Яшчэ дадаў бы — самаадданае служэнне людзям”, — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў, што для чыноўнікаў, дзяржслужачых зусім непрымальная такая якасць, як фанабэрыя. 

На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба будзе сур’ёзна папрацаваць з банкам дадзеных адоранай моладзі: “Гэтае галоўнае багацце, з якім мы павінны працаваць. Так, не ўсе з іх, але многія стануць кіраўнікамі. Трэба толькі выпрацаваць сістэму”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што важнейшым пытаннем з’яўляецца павышэнне адказнасці кадраў. “Чым хутчэй змяняецца сітуацыя вакол нашай дзяржавы, чым вастрэйшай яна становіцца, тым больш строгім будзе патрабаванне з кіруючых кадраў”. Паводле слоў Прэзідэнта, так званы праславуты чалавечы фактар становіцца вызначальным на кожным рабочым месцы — ад радавога рабочага і сельскага працаўніка да прэм’ер-міністра. 

Уладзімір Хромаў 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter