Прывiтанне з сярэднявечча

У Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi адбылося адкрыццё выстаўкi фрэсак з каплiцы Святой троiцы ў Люблiнскiм замку.

Замак быў пабудаваны Ягайлам, каралём польскiм i вялiкiм князем лiтоўскiм, у XIV стагоддзi. Фрэскi выраблены ў пачатку пятнаццатага стагоддзя i прысвечаны жыццёваму шляху Хрыста. Увесь час яны знаходзiлiся ў каплiцы Люблiнскага замка, але на пачатку XIX стагоддзя былi замазаны тоўстым слоем тынкоўкi. Рэстаўрацыю фрэсак распачалi на пачатку мiнулага стагоддзя, i працу па адраджэннi гэтых унiкальных помнiкаў сярэднявечча скончылi толькi у 1997 годзе.
Увазе мiнчан такая выстава прапануецца ўпершыню. Яна складаецца з тэматычных частак, якiя распавядаюць пра гiсторыю i архiтэктуру каплiцы, дзе многiя стагоддзi знаходзiлiся фрэскi, знаёмяць наведвальнiкаў з бiблейскiмi матывамi, што натхнiлi сярэдневяковых аўтараў, а таксама з гiсторыяй рэстаўрацыйных работ, распачатых яшчэ да Першай сусветнай вайны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter