Прыватнікі — у мінусе, а фермы — у плюсе

У Беларусі закупкі малака ў асабістых падворках насельніцтва за студзень — ліпень бягучага ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіліся на 13,9 працэнта і склалі 270,1 тысячы тон. Але гэта з лішкам кампенсавалі сельгасарганізацыі, якія атрымалі амаль што 2,8 мільёна тон, альбо на 3,9 працэнта больш.Найбольшае змяншэнне закупак малака ў насельніцтва адбылося на Міншчыне і Гомельшчыне. Гэта было выклікана скарачэннем пагалоўя статку. Між тым сельгасарганізацыі прырасцілі не толькі статак, але і сярэдні ўзровень надояў. Самыя высокія тэмпы прыросту вытворчасці дасягнулі ў гаспадарках Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, дзе павелічэнне склала адпаведна 7,2 і 5,1 працэнта.