Прыватнікі і дзяржава будуць здымаць фільмы разам.

Міністэрства культуры аб’явіла адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

Міністэрства культуры аб’явіла адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

Цяпер кожны таленавіты сцэнарыст, рэжысёр ці прадзюсар, які прадстаўляе любую арганізацыю кінематаграфіі, зарэгістраваную ў Беларусі, можа падаць заяўку ў Міністэрства культуры і па выніках конкурсу атрымаць фінансавую дапамогу на вытворчасць карціны. Згодна з указам “Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванню развіцця кінематаграфіі”, гульнявыя фільмы прэтэндуюць на падтрымку да 70 працэнтаў ад агульнага кошту праекта, негульнявыя, анімацыйныя, фільмы для дзяцей і юнацтва — да 100 працэнтаў, а нацыянальныя фільмы — на стопрацэнтную дзяржаўную фінансавую падтрымку.

— Вельмі не хапала супрацоўніцтва дзяржавы з прыватнымі кінастудыямі, — гаворыць кіраўнік медыяхолдынга “Карамболь” Уладзімір Максімкаў. — Да сённяшняга дня мы  ўсё рабілі выключна самі, за свой кошт. Цяпер жа мы, маючы добрую ідэю, але не валодаючы дастатковай сумай для яе рэалізацыі, можам звярнуцца ў Міністэрства культуры і паспрабаваць зрабіць штосьці разам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter