Прывітанне з Петразаводска

З Карэльскай Рэспублікі прыйшоў у рэдакцыю ліст ад Наталлі Прушынскай. Удакладняючы свой дамашні адрас, яна дзякуе за тое, што газета “Голас Радзімы” дасылаецца ёй у расійскі Петразаводск з рэдакцыі па пошце. “Карэспандэнцыя мне вельмі цікавая, – піша Наталля Андрэеўна. – У прыватнасці, у адным з нядаўніх нумароў мяне парадавала паведамленне пра выставу “У сэрцы з Радзімай”, якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там гаварылася, што на выставе былі прадстаўлены і энцыклапедычны даведнік “Хто ёсць хто сярод беларусаў свету”, і навукова-папулярнае выданне “Беларускае замежжа”. Тая вестка ўсяліла надзею: можа, у кнігах ёсць матэрыялы пра майго бацьку, беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя. Хочацца верыць, што і мне калі-небудзь сустрэнуцца гэтыя кнігі”.
Наталля ПрушынскаяЗ Карэльскай Рэспублікі прыйшоў у рэдакцыю ліст ад Наталлі Прушынскай. Удакладняючы свой дамашні адрас, яна дзякуе за тое, што газета “Голас Радзімы” дасылаецца ёй у расійскі Петразаводск з рэдакцыі па пошце. “Карэспандэнцыя мне вельмі цікавая, – піша Наталля Андрэеўна. – У прыватнасці, у адным з нядаўніх нумароў мяне парадавала паведамленне пра выставу “У сэрцы з Радзімай”, якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там гаварылася, што на выставе былі прадстаўлены і энцыклапедычны даведнік “Хто ёсць хто сярод беларусаў свету”, і навукова-папулярнае выданне “Беларускае замежжа”. Тая вестка ўсяліла надзею: можа, у кнігах ёсць матэрыялы пра майго бацьку, беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя. Хочацца верыць, што і мне калі-небудзь сустрэнуцца гэтыя кнігі”.
Варта нагадаць, што вялікі, змястоўны артыкул пра двойчы рэпрэсаванага і пазней рэабілітаванага пісьменніка Андрэя Мрыя (літаратурны псеўданім Андрэя Шашалевіча), які загінуў у сталінскіх лагерах, ёсць у 6-томным біябібліяграфічным энцыклапедычным даведніку “Беларускія пісьменнікі”, які выйшаў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” на пачатку 1990-х гадоў. Там пададзена інфармацыя пра літаратараў як Беларусі, так і замежжа. Паводле звестак прафесара Адама Мальдзіса, які працаваў над выданнем, артыкул пра аўтара рамана “Запіскі Самсона Самасуя” надрукаваны ў 4-м томе.
Пісьменнік Андрэй МрыйТвор Андрэя Мрыя цяпер вывучаецца ў беларускіх школах, а некаторыя даследчыкі не без падстаў лічаць яго вяршыняй усёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Раман сацыяльнага і палітычнага прадбачання “Запіскі Самсона Самасуя” выйшаў на пачатку сталінскіх рэпрэсій, у 1929 годзе, і быццам папярэджваў аб вялікай небяспецы, імя якой – культ асобы.
Між тым і сама Наталля Прушынская, якая нарадзілася ў горадзе Кола Мурманскай вобласці, актыўна працуе на карысць Бацькаўшчыны. Яна літаратуразнавец. У падрыхтаванай да публікацыі кнізе “Сузор’е беларускага памежжа” ёсць артыкул і пра нашу суайчынніцу. З яго вынікае, што некаторы час у дзяцінстве яна жыла ў родзічаў у Гомелі і вёсцы Негаўка Буда-Кашалёўскага раёна – маці там настаўнічала, а Наталля вучылася. Пазней Наталля Андрэеўна закончыла Карэльскі дзяржаўны педінстытут па спецыяльнасці руская мова і літаратура, нямецкая мова. Выкладала ў школах Петразаводска і Гомеля (1966-1968). Да 1998 года працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі Карэльскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук, а выйшаўшы на пенсію засталася пазаштатным яго супрацоўнікам. Наталля Прушынская даследуе карэльска-беларускія літаратурныя ўзаемадачыннені. Выдала кнігі “Калевала” ў Беларусі”, “Якуб Колас і “Калевала”, “Масты згоды: Пра вывучэнне літаратурных сувязяў Карэліі”. Склала бібліяграфічныя даведнікі “Калевала – помнік сусветнай культуры”, “Летапіс літаратурнага жыцця Карэліі” і іншыя. А жыццю і творчасці бацькі даследчыца прысвяціла кнігу “Новыя звесткі да біяграфіі Андрэя Мрыя” і шэраг артыкулаў у перыёдыцы.

Іван Ждановіч
На здымках:
Наталля Прушынская
Пісьменнік Андрэй Мрый
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter