Прывітанне, шаноўныя!

Зноў аматары прыпевачнага жанру збіраюцца “на прызбе” “Народнай газеты”, каб падзяліцца сваімі прыпеўкамі, паспяваць, павесяліцца. Нашаму праекту ўсяго чатыры месяцы, але з першага выпуску стала зразумела, што сярод чытачоў шмат хто лічыць гэты від народнай творчасці самым жывым і сучасным. І лісты, дасланыя ў рэдакцыю, паказалі, што на самай справе яно так і ёсць. Мы пакуль што паспелі “разгледзець” у прыпеўках толькі адну тэму — суседскага жыцця. Зараз у разгары самая папулярная тэма ў песнях — каханне. Ёсць у вашых прыпеўках пра што паслухаць, задумацца або з чаго пасмяяцца. Аднак вы, паважаныя прыпевачнікі, звяртаеце сваё “вострае вока” не толькі на інтым, але і на астатнія, не менш цікавыя, а часам балючыя праявы жыцця. За што вам вялікі дзякуй. Чытайце, спявайце, але не забывайце: наш конкурс на самыя лепшыя прыпеўкі працягваецца! Прыпеўкі-пераможцы будуць надрукаваны ў зборніку “Чаму б нам не спець” да 20-гадовага юбілею “Народнай газеты”.

Что-то стало холодать,
Стало замораживать,
Стало некого любить,
Не за кем ухаживать.

Говорят, что я страдала.
Верно — исстрадалася:
Было сорок килограмм,
Шестьдесят осталося.
Полюбила я его его,
А он не целуется.
А любовь без поцелуя
Скоро позабудется.

Спасибо “Народной газете” за замечательную рубрику. Всем ее читателям посвящаю строки:
Желаю вместе с датами,
Годами опаленными,
Влюбленным стать женатыми!
Женатым — быть влюбленными!

Константин КОРНЕЛЮК, г.Витебск

Наш колхоз “Доманы”
Не очень богатый.
Чтоб купить себе штаны,
Надо три зарплаты.

Виктор БОГОРОДОВ, деревня Пудовка Дрибинский район


Падзяліў няроўна Бог,
Што было і колькі змог:
Аднаму — гору прысмакаў,
А другому — дулю з макам.

Хто ідзе ў грамадзе
І куды яна ідзе?
Калі хочам людзьмі звацца,
Трэба ж імі заставацца.

Мікола КАМАРОЎ, г.Мінск


“Маю родную “Народную газету”, любіміцу, выпісваю з першага дня яе выхаду ў свет, — расказвае ў сваім лісце Гелена Захараўна з вёскі Сукневічы Смаргонскага раёна. — Запаўняю квітанцыю адразу на паўгода. З вялікай цікавасцю чытаю ўсе матэрыялы. Я — інвалід працы, але, нягледзячы на немаладыя гады, не засмучаюся. Вось вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе прыпевак. Я вас усіх люблю”.
 
Я мілому гаварыла,
Каб пабрыў ён бараду:
“Не пабрыеш бараду,
Я пабрытага знайду”.

Кажуць, што я баявая!
А я не цураюся.
Аднога з розуму звяла,
Другога збіраюся.

Кажуць, што платкі — разлука,
Я мілому дала два.
Не платкі нас разлучылі,
Нас сяброўка развяла.

Ой, сяброўка дарагая,
Калі любіць нас адзін,
Мы такога ўхажора
На базары прададзім.

e-mail:Kuzmich@ng.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter