Прыцягальны астравок для экстрэмалаў

Гаспадары аграсядзібы адрадзілі вёску ў Полацкім раёнеМаленькая вёска Вераб’і знікла з карты краіны яшчэ ў 1986 годзе. Аднак праз чвэрць стагоддзя на тым месцы з’явілася агратурыстычная сядзіба “Матулiн куток”, а яе гаспадары сталі ініцыятарамі адраджэння паселішча. Мясцовыя ўлады пайшлі насустрач — і летась мясцовасці быў прысвоены статус населенага пункта. Праўда, вёсачка атрымала новую назву — Булаўкі. Але гэта не засмучае насельнікаў: галоўнае, што вёска існуе.
Гаспадары аграсядзібы адрадзілі вёску ў Полацкім раёне
Маленькая вёска Вераб’і знікла з карты краіны яшчэ ў 1986 годзе. Аднак праз чвэрць стагоддзя на тым месцы з’явілася агратурыстычная сядзіба “Матулiн куток”, а яе гаспадары сталі ініцыятарамі адраджэння паселішча. Мясцовыя ўлады пайшлі насустрач — і летась мясцовасці быў прысвоены статус населенага пункта. Праўда, вёсачка атрымала новую назву — Булаўкі. Але гэта не засмучае насельнікаў: галоўнае, што вёска існуе.
Па словах кіраўніка інфармацыйнага цэнтра сельскага турызму і адпачынку, тураператара сельскага турызму ў Віцебскай вобласці Людмілы Царовай, пакуль у вёсцы з адзіным домам няма электрычнасці, але турыстаў-экстрэмалаў гэта не спыняе. Лямпа-газоўка і свечкі прыўносяць свой каларыт у вясковы адпачынак.
Дарэчы, сядзіба “Матулiн куток” стала адной з 32 сядзіб — удзельніц абласнога конкурсу на лепшую аграэкасядзібу Віцебскай вобласці. Усяго ж, паводле звестак упраўлення спорту і турызму, на пачатку года ў вобласці дзейнічалі 359 аграсядзіб. Летась адпачылі ў вёсках на Віцебшчыне амаль дваццаць тысяч турыстаў. А ў лідарах па арганізацыі “зялёнага адпачынку” — Браслаўскі, Мёрскі, Расонскі, Глыбоцкі, Полацкі і Пастаўскі раёны вобласці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter