Прысягаю і клянуся…

Сёння прысягае Радзіме чарговае папаўненне навабранцаў

Сёння ва Узброеных Сілах Беларусі праходзіць цырымонія прыняцця прысягі на вернасць Радзіме чарговым папаўненнем навабранцаў.

Каля сямі тысяч маладых хлопцаў, прызваных на абавязковую армейскую службу, і каля дзвюх тысяч юнакоў-рэзервістаў у розных вайсковых падраздзяленнях па ўсёй краіне паклянуцца быць вернымі сынамі Беларусі і ў выпадку неабходнасці, не шкадуючы асабістага жыцця, змагацца за яе незалежнасць і інтарэсы грамадзян.

Цікава, што ў час гэтай прызыўной кампаніі «Р» сталі вядомы выпадкі, калі некаторыя юнакі, жадаючыя служыць Айчыне, атрымалі адмоўны адказ ваенкамата. Конкурс, аднак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter