Прысуджаны 14 спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдэра, рашэннем кiраўнiка дзяржавы прысуджаны 14 спецыяльных прэмiй дзеячам культуры, мастацкiм калектывам, музеям i бiблiятэкам за значныя дасягненнi ў творчай, культурна-асветнай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь прысуджаны ў наступных намiнацыях:
— музычнае мастацтва: Акадэмiчнаму ансамблю песнi i танца Узброеных сiл Рэспублiкi Беларусь Цэнтральнага Дома афiцэраў — за актыўную канцэртную дзейнасць i вялiкую работу па патрыятычнаму выхаванню насельнiцтва;
— тэатральнае мастацтва: вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы, народнаму артысту Беларусi Генадзю Гарбуку — за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага тэатральнага мастацтва, яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў прэм’ерных спектаклях тэатральнага сезона 2005/2006 года;
— выяўленчае мастацтва: члену Беларускага саюза мастакоў Васiлю Касцючэнку — за значны ўклад у развiццё i прапаганду беларускага выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць;
— кiнавiдэамастацтва: аўтарскаму калектыву ў складзе кiнарэжысёра РУП “Беларускi вiцэацэнтр” Iгара Бышнёва, кiнааператара РУП “Беларускi вiдэацэнтр” Паўла Зубрыцкага — за стварэнне навукова-папулярнага вiдэасерыяла “Чарнобыльскiя джунглi. 20 гадоў без чалавека”;
— мастацкая лiтаратура: рэдактару аддзела культуры выдавецкага прыватнага унiтарнага прадпрыемства “Гаспадыня — сямейны часопiс”, члену Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Валянцiне Палiканiнай — за паэтычнае ўвасабленне тэмы духоўнасцi i мацярынства ў кнiзе “Жывое зерне”;
— радыё i тэлебачанне: аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевiзiйных навiн Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii ў складзе рэдактара другой катэгорыi аддзела рэпарцёраў Юрыя Леднiка, намеснiка старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандра Мартыненкi, палiтычнага аглядальнiка аддзела палiтычных аглядальнiкаў Юрыя Пракопава, рэжысёра тэлебачання другой катэгорыi аддзела рэпарцёраў Аляксандра Шурмялёва — за стварэнне дакументальнага серыяла “Беларусь. Погляд звонку”;
— архiтэктура i рэстаўрацыя: галоўнаму архiтэктару праектаў ААТ “Iнстытут комплекснага праектавання аб’ектаў будаўнiцтва” (г.Брэст), члену Беларускага саюза архiтэктараў Валерыю Кескевiчу — за унiкальнае праектнае рашэнне унiверсальнага спартыўнага комплексу гульнявых вiдаў спорту “Вiкторыя” ў Брэсце;
— народная творчасць: народнаму ансамблю “Ялiнка” гарадскога Дома культуры “Колас” г.Ельска Гомельскай вобласцi — за вялiкую работу па захаванню народных мастацкiх традыцый i канцэртнаму абслугоўванню сельскага насельнiцтва;
— харэаграфiчнае мастацтва: групе сучаснай харэаграфii “ТАД” Гродзенскай абласной фiлармонii — за яркi творчы эксперымент, падрыхтоўку новых тэатральна-харэаграфiчных праграм;
— эстраднае i цыркавое мастацтва: творчаму калектыву Беларускага дзяржаўнага цырка ў складзе Сяргея Бандарчука, Вячаслава Яўхiменкi, Сяргея Загорскага, Настассi Туманавай — за падрыхтоўку i ўвасабленне новых нумароў у праграме “Майстры цырка — за Беларусь!”, актыўную гастрольную дзейнасць i папулярызацыю беларускага цыркавога мастацтва;
— музейная справа: калектыву Кобрынскага ваенна-гiстарычнага музея iмя Суворава — за значны ўклад у развiццё музейнай справы, стварэнне гiстарычных, мастацкiх i этнаграфiчных выставак;
— бiблiятэчная справа: калектыву Крычаўскай цэнтральнай раённай бiблiятэкi — за высокiя дасягненнi ў развiццi бiблiятэчнай справы, стварэнне iнфармацыйна-iдэалагiчнага цэнтра па абслугоўванню насельнiцтва;
— аматарская мастацкая творчасць: заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь “Крупiцкiя музыкi” Крупiцкага цэнтра культуры — за вялiкi ўклад у прапаганду народнай творчасцi Беларусi за мяжой, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць;
— выхаванне творчай моладзi: заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь ансамблю танца “Зубраня” (Палац культуры МАЗа) — за плённую работу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей i моладзi, актыўны ўдзел у рэспублiканскiх культурных акцыях.
Прысуджэнне спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва — яшчэ адзiн крок з боку дзяржавы па падтрымцы нацыянальнай культуры, адзначылi ў прэс-службе беларускага лiдэра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter