Ставка на экономику: для Беларуси выгодно повышать использование биотоплива

Прырастаем экакілаватамі

Нягледзячы на тое, што энергаёмiстасць ВУП Беларусi ўжо ў 2019 годзе склала 146 кілаграмаў нафтавага эквiваленту на тысячу долараў ЗША, нам яшчэ ёсць над чым працаваць. Пра гэта расказаў намеснiк старшынi Дзяржстандарту —дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Мiхаiл Малашанка:


— Мы ўжо абагналi па гэтым паказчыку ўсе постсавецкiя краiны — Расiю, Украiну, Казахстан i гэтак далей, нават Канаду, але разам з тым паказчык сусветных вядучых эканамiчных сiстэм знаходзiцца на ўзроўнi 90—100 кiлаграмаў нафтавага эквiваленту. Гэта значыць, нам яшчэ ёсць куды расцi.

Паводле яго слоў, у Беларусi ёсць добры вынiк у прасоўваннi такога папулярнага сёння трэнду, як выкарыстанне аднаўляльных крынiц энергii (АКЭ), куды ўваходзяць у тым лiку дранка, вада, вецер i сонца.

— Па гэтым паказчыку ўжо не першую пяцiгодку мы прырастаем. Напрыклад, толькi за мiнулую пяцiгодку рэалiзацыi Дзяржпраграмы «Энергазберажэнне» ў краiне было пабудавана 100 энергакрынiц на бiяпалiве сумарнай цеплавой магутнасцю 351 МВт. Што датычыцца сiстэмы ЖКГ, больш як 45 працэнтаў усёй цеплавой энергii — гэта энергiя з выкарыстаннем мясцовых вiдаў палiва. У планах развiваць кiрунак. У блiжэйшую пяцiгодку пабудуем як мiнiмум 86 энергакрынiц на мясцовых вiдах палiва сумарнай магутнасцю каля 500 МВт. Плануем дасягнуць паказчыка ў 50—60 працэнтаў у сiстэме ЖКГ.

Эканомiка выкарыстання бiяпалiва для Беларусi — у наяўнасцi.

— Сярэднi сабекошт цеплавой энергii з выкарыстаннем прыроднага газу ў сiстэме ЖКГ складае 115 рублёў (доля палiўнага складальніка — на ўзроўнi 69 рублёў), у той час як сабекошт канчатковага прадукту з выкарыстаннем бiяпалiва — на ўзроўнi 89 рублёў (палiўны складальнік — 29 рублёў).

Вялiкiм плюсам, адзначыў Мiхаiл Малашанка, таксама з'яўляецца той факт, што ўсё абсталяванне для выкарыстання гэтага палiва — нарыхтоўчая, транспартуючая i iншая тэхнiка — вырабляецца на нашай тэрыторыi.

— Апроч таго, гэты вiд дзейнасцi, кожны яго мегават стварае працоўныя месцы. Таму мы так планамерна працуем па стварэннi ў краiне энергакрынiц на МВП. У планах на блiжэйшую пяцiгодку — паказчык па выкарыстаннi мясцовых вiдаў палiва нарошчваць.


Задач на блiжэйшую пяцiгодку нямала, i яны дастаткова амбiцыйныя.

— Першая задача — гэта знiжэнне энергаёмiстасцi ВУП не менш чым на сем працэнтаў. Мы павінны разумець, што гэта будзе няпроста. З 2021/22 года — гэта поўны ўвод у эксплуатацыю БелАЭС i пераход на электратэхналогii. Гэта выкарыстанне электраэнергii не толькi ў павышаных маштабах, не толькi ў рэальным сектары эканомiкi, але i ў мэтах ацяплення i гарачага водазабеспячэння. I зразумела, на паказчык энергаёмiстасцi гэта будзе ўплываць. Таму нам неабходна працаваць i задзейнiчаць самыя сучасныя тэхналогii.

Як зазначыў эксперт, намячаецца шэраг цiкавых праектаў не толькi ў сiстэме ЖКГ, але i ў рэальным сектары эканомiкi. Гэта выкарыстанне цеплавых помпаў, другасных энергарэсурсаў. Так, па яго словах, рэалiзуецца цiкавы праект на Светлагорскiм ЦКК. Ставiцца задача тую цеплавую энергiю, якая раней выкідвалася ў навакольнае асяроддзе, задзейнiчаць на ўласныя патрэбы.

Сфера энергазберажэння, па словах Мiхаiла Малашанкi, — сектар, якi немагчыма перагрэць. Трэба заўжды быць у курсе новых тэхналогiй, вучыцца на чужых памылках. Каб быць канкурэнтаздольным на сучасным рынку, сёння трэба iсцi на крок наперадзе.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter