Прынцыповасць у дзелавым асяроддзі

У краіне пачалася акцыя “Сацыяльна адказны бізнес — за ўстойлівае развіццё малых гарадоў”
У краіне пачалася акцыя “Сацыяльна адказны бізнес — за ўстойлівае развіццё малых гарадоў”.

Наваполацк сёлета святкуе 50-гадовы юбілей Кампанія ў падтрымку ўстойлівага развіцця малых гарадоў была ініцыявана ўдзельнікамі Нацыянальнай сеткі Глабальнай дамовы ў Беларусі і падтрымана ўрадам.

Яе мэта — пашырыць удзел бізнесу ў вырашэнні праблем населеных пунктаў, у тым ліку праз прыцягненне інвестыцый і стварэнне новых рабочых месцаў, актывізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці.

Ініцыятыва праекта “Садзеянне стварэнню гарантыйнага фонду ў Рэспубліцы Беларусь” належыць саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Летась у лістападзе была створаная рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі гэтага бізнес-саюза, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага банка, Мінгарвыканкама, акцыянерных таварыстваў “Белгазпрамбанк” і “Мінскі транзітны банк”, а таксама ПРААН.

Цяпер у краіне па запрашэнні прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН находзіцца міжнародны эксперт па гарантыйных фондах Уільям Колвел, які валодае шырокім практычным досведам па стварэнні і дзейнасці гарантыйных фондаў для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. Ён аказвае дапамогу ў распрацоўцы інвестыцыйнай прапановы для прыцягнення зарубежных і айчынных інвестыцый у капітал гарантыйнага фонда.

Варта адзначыць, што Глабальную дамову на сённяшні дзень заключылі 45 беларускіх суб’ектаў гаспадарання, прызнаючы тым самым гатоўнасць прымяняць у дзелавой практыцы дзесяць прынцыпаў у галіне працоўных дачыненняў, аховы навакольнага асяроддзя, процідзеянні карупцыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter