Прыгоды ў чароўным лесе

Дзед Мароз і Снягурка арэндавалі сабе рэзідэнцыю ў Стоўбцах

Дзед Мароз і Снягурка арэндавалі сабе рэзідэнцыю ў Стоўбцах.

Новы год… У глыбіні душы кожны з нас чакае ад гэтага свята сапраўднага цуда і выканання запаветных жаданняў. Асабліва дзеці.

«Стандартнае правядзенне навагодняга свята наўрад ці каго зацікавіць і парадуе. Адны і тыя ж конкурсы, аднолькавыя падарункі, аднатыпныя сцэнарыі… Гэта не для нас! Галоўнае ў навагоднім свяце — незабыўныя ўражанні, цуды і нечаканыя сюрпрызы. Таму па дамоўленасці з адміністрацыяй турыстычнай базы «Высокі бераг» мы прапануем нашым дзецям сапраўдныя прыгоды ў чароўным лесе», — расказвае начальнік аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкама Алена Суднік.

А як зрабіць цуд? Трэба, каб казка стала рэальнасцю, героі былі не недзе на недасягальнай сцэне, а побач, каб быў лес, снег, санкі, сапраўдная елка і гэтак далей. Менавіта таму Дзед Мароз і Снягурка на час святаў арэндавалі сабе рэзідэнцыю ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі, на турыстычнай базе «Высокі бераг». Само зімовае асяроддзе там сапраўды казачнае, навагодняе, яркае і запамінальнае. Праграма — жывая і цікавая, а дзеці не гледачы, а ўдзельнікі ляснога падарожжа. Ім давядзецца пераадолець шмат выпрабаванняў, каб трапіць у казачную дзяржаву. А там разам з ляснымі жыхарамі і іншымі героямі можна танцаваць і весяліцца, змагацца ў снежнай перастрэлцы, катацца на санках. Атракцыёны, конкурсы, розыгрышы, і гэтаму не бачна канца...

Уволю нагуляўшыся, наскакаўшыся з казачнымі персанажамі на вуліцы, наеўшыся прысмакаў, дзеці бягуць ужо непасрэдна ў саму рэзідэнцыю. Дзед Мароз і Снягурка запрашаюць іх у залу, і свята працягваецца там.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter