Прыгажуня Кацярына

Дзяўчаты і маладыя жанчыны, якія працуюць у аграпрамысловым комплексе, удзельнічалі ў раённым конкурсе прыгажосці “Міс Стоўбцы Аграпрам”. Перамагла ахоўнік УП “Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” Кацярына КАСПЯРОВІЧ.

А Таццяне Мілашэўскай, вядучаму ветурачу Стаўбцоўскай ветстанцыі быў нададзены тытул “Міс Фантазія”. “Міс Шарм” стала аграном ААТ “Рубяжэвічы” Юлія Севасцьяновіч, а “Міс Грацыя” маркетолаг ААТ “БелНатурПрадукт” Вікторыя Міцкевіч. Тытулы “Міс Індывідуальнасць”, “Міс Элегантнасць”, “Міс Абаяльнасць” дасталіся інструктару па кадрам ААТ “Вялікі Двор” Вользе Ліцкевіч, юрысконсульту ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Святлане Саханчук і бухгалтару ААТ “Вішнявецкі-агра” Людміле Макась. Два тытулы — “Міс Дасканаласць” і “Міс глядацкіх сімпатый” былі нададзены інспектару па кадрах ААТ “Шашкі” Алене Бербаш. Дыспетчар ААТ “Дзераўное” Вольга Гамаюнава стала “Віцэ-Міс”.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter