Прыгажосць у Быстрыцкай даліне

АДЗІН са старэйшых жыхароў Лужкоў Шаркаўшчынскага раёна прадпрымальнік Ігар САДОЎСКІ па ўласнай ініцыятыве вырашыў стварыць акультуранае месца для адпачынку, бо гэты населены пункт са сваёй слаўнай гісторыяй здаўна прыцягвае людзей прыгожымі краявідамі. Тым больш што ён размешчаны амаль у межах гідралагічнага прыроднага ландшафту Быстрыцкая даліна.

АДЗІН са старэйшых жыхароў Лужкоў Шаркаўшчынскага раёна вырашыў стварыць акультуранае месца для адпачынку.

АДЗІН са старэйшых жыхароў Лужкоў Шаркаўшчынскага раёна прадпрымальнік Ігар САДОЎСКІ па ўласнай ініцыятыве вырашыў стварыць акультуранае месца для адпачынку, бо гэты населены пункт са сваёй слаўнай гісторыяй здаўна прыцягвае людзей прыгожымі краявідамі. Тым больш што ён размешчаны амаль у межах гідралагічнага прыроднага ландшафту Быстрыцкая даліна.

Сваю задуму прыхарошыць гэтую мясціну Ігар Аркадзьевіч пачаў ажыццяўляць два гады таму. Параіўшыся з роднымі, атрымаўшы падтрымку ад старшыні райвыканкама Мечыслава Морхата, ён аформіў неабходную дакументацыю і ўзяўся за справу.

Што мы ўбачым тут сёння? Высаджаны каля васьмі тысяч дрэў і кустарнікаў. І не проста высаджаны, а з гаспадарскім падыходам, бо практычна ўсе прыжыліся і радуюць наведвальнікаў зелянінай сваіх яшчэ невялічкіх кронаў. Яны агароджаны і падвязаны, трава ў міжрадкоўях падкошана. Пракладзены верхняя і ніжняя дарогі, каб усю прыгажосць можна было акінуць позіркам зверху і, пры жаданні, спусціцца да выкапаных вадаёмаў, у якіх ужо плёскаецца рыба. Ёсць пасека, якая будзе штогод пашырацца. У перспектыве прадугледжана высадка ліпы, са- джанцамі якой аформлены алеі ўздоўж дарогі, цвітуць меданосы, на якіх у пагодлівыя дні пчолы з ранку да вечара збіраюць нектар. Карысным для здароўя мядком пачастуюцца клапатлівыя гаспадары.

Далейшыя планы прадпрымальніка — устанавіць уздоўж дарогі лаўкі, выкапаць яшчэ адзін вадаём, паставіць альтанкі і драўляны зруб, які ў далейшым будзе аб’ектам прыдарожнага сэрвісу.

На здымку: Старшыня райвыканкама Мечыслаў МОРХАТ (справа) дзякуе Ігара  САДОЎСКАГА за вялікі ўклад у добраўпарадкаванне Лужкоў.

Эдуард КОРСАК

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter