Прыгажосць — страшная сіла. Як толькі за акном прачынаецца вясна, а сонца пачынае грэць сваімі праменьчыкамі, на вуліцу высыпаюць прыгожанькія дзяўчаты ў кароценькіх спаднічках.

І як тут было не заахвоціць нашых чытачоў парадаваць нас прыпеўкамі на тэму жаночай прыгажосці?!

І як тут было не заахвоціць нашых чытачоў парадаваць нас прыпеўкамі на тэму жаночай прыгажосці?!

Гастранамічна “прыгожыя” прыпеўкі даслала нам Тамара СТАЛЯРОВА са Жлобіна:
Акулина, Акулина,
Всем красавицам краса,
На ночь мажет лицо сыром,
Утром моет не спеша.

А у Женьки, а у Женьки
Борщик получается:
Натерет она свеклу —
И в отваре парится!
Мікалай СІЛЬЧАНКА з Гомеля выступае за натуральную прыгажосць і высмейвае ў сваіх прыпеўках пласты пудры і памады на жанчынах:
Ната — девушка богата,
Приходите, хлопцы, в сваты,
Одного лишь силикона
Будет в ней на миллионы.

Вышли девушки на пляж,
Все заглядывались аж,
Макияж волною смыло —
Стало все вокруг уныло.
Сцяпан ЯНУШКЕВІЧ з Чэрнікаўшчыны Дзяржынскага раёна падышоў з іншага боку да жаночай прыгажосці. Ён звяртае ўвагу не на твар, а на цела:
Усе дзеўкі ды як дзеўкі,
А мая, як пузырок —
Як наелася булёну,
Ледзь на ложак узвалок.
А наша даўняя чытачка Ксенія КАРНЕЙЧЫК з вёскі Стайкі Лагойскага раёна акрамя таго, што даслала прыпеўку пра прыгажосць:
Каб ты, міленькі, ссінеў,
Як бумага сіняя,
Як ты ходзіш і гаворыш,
Што я некрасівая,
не ўтрымалася, каб не дапамагчы нам яшчэ ў барацьбе з гарэлкай і віном, якая разгарнулася на нашых старонках колькі нумароў таму. І даслала нам яшчэ некалькі “антыалкагольных” прыпевак:
За ракою цюцька брэша,
Бо там парачка ідзе —
Мама ў беленькіх насочках
Татку п’янага вядзе.

Што мне з гора ўтварыць,
Каб не стаў мужык мой піць.
Можа, лепш яго прадаць?
Ці за так каму аддаць?

Мой миленок, как теленок,
Только разница одна:
Что теленок пьет с корыта,
Милый — кружкой из ведра.

Мяркуючы па вашых лістах, дарагія чытачы,  наша ідэя “тэматычных” прыпевак прыйшлася вам даспадобы. Таму — вастрыце алоўкі і рыхтуйце паперу — даём новае заданне: напісаць ці даслаць ужо гатовыя прыпеўкі пра братоў нашых меншых — жывёл свойскіх і нават экзатычных. Чаму б не напісаць пра іх і іх дзіўныя звычкі?! Чакаем вашых лістоў!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter