Прыгажосць душы

У расійскім Яраслаўлі па-новаму ўбачылі ансамбль беларускай песні “Крынiца”
У расійскім Яраслаўлі па-новаму ўбачылі ансамбль беларускай песні “Крынiца”.

Святочная дзея прахо-дзіла на пачатку восені ў Мемарыльным музеі Максіма Багдановіча. Самадзейныя артысты выступалі ў новых нацыянальных строях. Яркія, арыгінальныя жаночыя і мужчынскія гарнітуры — цудоўны падарунак ўрада Беларусі да 10-годдзя яраслаўскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі руска-беларускай дружбы “Сяброўства”. Першымі ж артыстаў у новым убранні пабачылі ветэраны Вялікай Айчыннай: 3 ліпеня была ўрачыстасць з нагоды 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тут варта сказаць, што “Крынiца” цяпер — візітная картка беларусаў Яраслаўля. Ансамбль нараджаўся пры ўдзеле мясцовага народнага хору “Ярославия”, які моцна сябруе з фальклорнымі гуртамі “Вячоркі” (г. Мінск) і “Свiтанак” (Мінская вобласць). Кіраўнік ансамбля Святлана Шагіна — выпускніца Яраслаўскага вучылішча культуры. Летась па запрашэнні таварыства “Радзiма” яна была ў Мінску на курсах, якія арганізуюцца для кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці. Ансамбль “Крынiца” часта выступае на мерапрыемствах горада і вобласці, графік яго выступленняў распісаны да канца года. Хутка ён прыме ўдзел у міжнародным фэсце “Яраслаўскія гулянні”, прымеркаваным да 10-годдзя рэгіянальнага аддзялення Асамблеі народаў Расіі. І на пачатку кастрычніка ў артыстаў “Крынiцы” адказны канцэрт: у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца цырымонія ўзнагароджання ветэранаў вайны юбілейнымі медалямі “65 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Наталля Прохарава, дырэктар яраслаўскага Музея Максіма Багдановіча
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter