Курсы для кіраўнікоў творчых калектываў беларусаў замежжа пройдуць у мінску

Прыедуць вучыцца

курсы для кіраўнікоў  творчых калектываў  беларусаў замежжа  пройдуць у мінску
Кацярына Мядзведская

Стажыроўку з 15 па 19 снежня ладзяць Інстытут культуры Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і таварыства “Радзіма”. Для суайчыннікаў пройдуць заняткі па этнаграфіі, харэаграфіі, гісторыі 
музыкі. Будуць майстар-класы “Рэжысура беларускіх абрадаў”, “Асаблівасці беларускага танца”, “Традыцыйныя промыслы і рамёствы: вяртанне да вытокаў” ды іншыя. Запланаваны і сустрэчы з вядомымі фальклорнымі і народнымі гуртамі Беларусі, такімі як “Этна-трыа Троіца”, “Пінская шляхта”, “Вербіца”. 

Госці пабываюць на экскурсіях у музей Вялікай Айчыннай вайны, па Нацыянальнай бібліятэцы. У іх будзе паход у Вялікі тэатр оперы і балета. Увогуле праграма, абяцаюць арганізатары, складзена, як заўсёды, насычаная. Па словах каардыната-ра праектаў таварыства “Радзіма” Галіны Навіцкай, у Мінск, паводле папярэдніх дамоўленасцяў і заявак, збіраюцца прыехаць 15 чалавек — з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Казахста-на, Польшчы і, магчыма, Італіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter