Прыбрацца да зімы

На Міншчыне 12 кастрычніка будзе праведзены абласны суботнік

Абласны суботнік пройдзе на Міншчыне 12 кастрычніка.

Гэта і іншыя мерапрыемствы падобнага кшталту адбудуцца ў час месячніка па навя¬дзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі вобласці, які будзе доўжыцца з 1 кастрычніка па 1 лістапада.

Парадак навядуць у населеных пунктах, садовых таварыствах, гаражных кааператывах і гэтак далей. Арганізацыі будуць працаваць на замацаваных за імі тэрыторыях, грама¬дзяне — ля сваіх домаўладанняў. У полі зроку акажуцца несанкцыянаваныя звалкі на землях ляснога фонду, у зонах і месцах адпачынку, на прылеглых да іх тэрыторыях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter