Пры спробе рэалізацыі

Магіляўчанін затрыманы за вытворчасць псіхатропу амфетаміну

Пры спробе рэалізацыі ў Магілёве затрыманы вытворца амфетаміну

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, ім аказаўся магіляўчанін, які ўжо меў судзімасць за распаўсюджванне наркотыкаў. Мужчыну затрымалі пры спробе рэалізаваць небяспечны тавар.

— У час вобыску ў кватэры знайшлі хімічнае абсталяванне, спецыяльны посуд, а таксама рэактывы для вырабу псіхатропу, — расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама Юрый Грабенчыкаў. — Гэтыя рэчывы гаспадар падпольнай лабараторыі прывозіў з Расіі. Разам з абсталяваннем у яго канфіскавалі 38 грамаў амфетаміну.

Узбуджана крымінальная справа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter