Просты цуд
12.02.2011 20:08:52
Чарговы крок да больш актыўнага адпачынку насельніцтва зрабілі ў Шаркаўшчынскім раёне.
ДОБРА, калі слушная задума знаходзіць сваё ўвасабленне ў жыццё. Каля адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскай СШ № 1 абсталявалі хакейную пляцоўку. Аднак, скажам шчыра, там малавата месца для аматараў проста пакатацца на каньках. Такіх, як высветлілася, у райцэнтры многа.
На рабочай планёрцы ў Мечыслава Морхата дадзенае пытанне атрымала дэталёвы разбор. Былі выслуханы прапановы прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця і тых, хто нясе канкрэтную адказнасць за арганізацыю фізкультурна-масавай работы ў раёне. Вердыкт старшыні райвыканкама быў просты — трэба аператыўна заліць каток на беразе ракі Дзісна ў раёне вуліцы Заслонава (з маста гэтае месца добра
Пастаўленая задача была выканана, з’явілася чарговае месца адпачынку для шаркаўчан. На адкрыццё былі запрошаны ўсе ўдзельнікі куставой нарады, якую праводзіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў.
Добры настрой панаваў на старанна падрыхтаванай пляцоўцы. На ледзяным «покрыве» выдатна адчувалі сябе тыя, хто стаў на канькі і выпісваў піруэты ў адпаведнасці з наяўнымі здольнасцямі.
Паступова праграма, разлічаная амаль на тры гадзіны, скончылася, а вось новы каток не пуставаў да позняга вечара…
Эдуард КОРСАК
Фота аўтара