Просты цуд

ДОБРА, калі слушная задума знаходзіць сваё ўвасабленне ў жыццё. Каля адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскай СШ № 1 абсталявалі хакейную пляцоўку. Аднак, скажам шчыра, там малавата месца для аматараў проста пакатацца на каньках. Такіх, як высветлілася, у райцэнтры многа.

Чарговы крок да больш актыўнага адпачынку насельніцтва зрабілі ў Шаркаўшчынскім раёне.

ДОБРА, калі слушная задума знаходзіць сваё ўвасабленне ў жыццё. Каля адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскай СШ № 1 абсталявалі хакейную пляцоўку. Аднак, скажам шчыра, там малавата месца для аматараў проста пакатацца на каньках. Такіх, як высветлілася, у райцэнтры многа.

Цеснавата, тым больш што, выконваючы ўказанне старшыні райвыканкама Мечыслава Морхата, кіраўнік райспажыўтаварыства Аляксандр Далецкі прыняў меры для папаўнення колькасці канькоў напракат.

На рабочай планёрцы ў Мечыслава  Морхата дадзенае   пытанне   атрымала дэталёвы   разбор.   Былі   выслуханы прапановы прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця і тых, хто нясе канкрэтную адказнасць за арганізацыю фізкультурна-масавай работы ў раёне. Вердыкт старшыні райвыканкама быў просты — трэба аператыўна заліць каток на беразе ракі Дзісна ў раёне вуліцы Заслонава (з маста гэтае месца добра праглядаецца і прываблівае ўсіх зацікаўленых).

Пастаўленая задача была выканана, з’явілася чарговае месца адпачынку для шаркаўчан. На адкрыццё былі запрошаны ўсе ўдзельнікі куставой нарады, якую праводзіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў.

З вялікім задавальненнем госці, жыхары гарпасёлка і ўсе прысутныя літаральна «кінуліся» да лёду. Музычныя нумары артыстаў РДК і гурта «Каліна» з Васюкоў так і вабілі пусціцца ў скокі, водар ад прысмакаў радзюкоўскай «Груцы» з нязменнымі блінцамі на арыгінальнай калодзе, бясплатная салдацкая кухня з кашай, чаем і… юшкай. На чым яшчэ засяродзіць увагу? Першым набыў білет спецыяльна арганізаванай бяспройгрышнай латарэі Аляксандр Ацясаў. Крыху не пашанцавала кіраўніку райспажыўтаварыства Аляксандру Далецкаму — выйграў пеўня, але той вырваўся і ўцёк.

Добры настрой панаваў на старанна падрыхтаванай пляцоўцы. На ледзяным «покрыве» выдатна адчувалі сябе тыя, хто стаў на канькі і выпісваў піруэты ў адпаведнасці з наяўнымі здольнасцямі.

Паступова праграма, разлічаная амаль на тры гадзіны, скончылася, а вось новы каток не пуставаў да позняга вечара…

Эдуард КОРСАК

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?