Прогулки по дискуссионному перекрестку

Прысуджэнне беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі спарадзіла не толькі радасць у душах але і спрэчкі, і спробы разабрацца, за што Святлана Аляксандраўна атрымала прэмію
Прысуджэнне беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі спарадзіла не толькі радасць у душах тых, хто разумее, што згаданая гістарычная падзея дадае аўтарытэту ўсёй нашай культуры ў свеце, але і спрэчкі, і спробы разабрацца, за што Святлана Аляксандраўна атрымала прэмію, чым так значная яе творчасць.

Складана ўсё з літаратурай... Калі б наш улюбёны футбольны клуб БАТЭ стаў чэмпіёнам свету, уявіце, якое было б святкаванне ў дамах i на вуліцах! Ніхто б не задаваў пытанні, ці заслужана нашы спартсмены сталі чэмпіёнамi, ці вартыя такога гонару. 

А Нобелеўская прэмія — гэта яшчэ больш значная падзея! 

Не ўсе літаратуры свету могуць ёю пахваліцца. Чаму ж сёння хтосьці радуецца дасягненню, якое назаўсёды застанецца ў гісторыі, хтосьці ў нечым сумняваецца, крытыкуе Нобелеўскі камітэт? Шмат лістоў пра гэта і ў чытацкай пошце. Аўтар аднаго з іх, Міхаіл Васковіч, лічыць, што трэба дапамагчы разабрацца простаму чытачу ў гэтай неразбярысе. Таксама мы папрасілі выказацца прафесійных літаратараў розных узростаў і поглядаў.



Так кто же такая Светлана Алексиевич?

Казалось бы, сейчас это абсолютно нелепый вопрос.

Но, зайдя на форумы писателей, где обсуждают творчество Светланы Алексиевич, можно убедиться, что разгорелся нешуточный спор.

И о чем, думаете?

Одна группа известных писателей глубоко убеждена, что Нобелевская премия абсолютно обоснованно вручена Светлане Алексиевич.

Другая группа не менее известных творческих людей абсолютно уверена, что книги Алексиевич — это вообще не литература.

И, конечно, последние винят во всем происки западного мира, Нобелевского комитета, ЦРУ и т. д.

Как же разобраться простому читателю в этой неразберихе?

Попробуем помочь.

Итак, сначала надо уточнить значение слова “литература”.

Узнаем, что говорит об этом Википедия: “Литература — в широком смысле слова: совокупность любых письменных текстов”. Исходя из этого, сразу скажем: все произведения Светланы Алексиевич — это литература. Конечно, литература жесткая, мрачная, и, наверное, второй раз читать ее действительно трудно.

Но при чтении в первый раз образованному человеку трудно оторваться от текста. И что важно, все проблемы, поднимаемые в произведениях Светланы Алексиевич, очень близки человеку любой страны.

Надо отдать должное автору, она на протяжении более 30 лет не изменяла своему жанру, всегда писала о том, что у нее, как говорится, болело.

И, насмотревшись и наслушавшись предельно трагических историй, она, конечно, ожесточилась душой, и, конечно, причину всех этих трагедий видела в руководстве государства.

Сначала это был СССР, теперь Россия и Беларусь.

И вот для всего литературного мира сенсация — Нобелевская премия. Рядом сразу оказались “друзья” с Запада, которые тут же объявили Светлану Алексиевич новым мессией. И вот уже сама Светлана Алексиевич гневно обличает власти России, Беларуси, восторгается руководством Украины.

По-моему, человек, постоянно слушавший своих героев, сломался. На нее свалилось счастье — теперь ее должны слушать.

И она начала громогласно делать политические заявления.

 А политика — всегда площадка, где и горячо, и субъективно, и тенденциозно... И это подлило масла в огонь обсуждения творчества писательницы.

Терзаемые лютой завистью к Нобелевскому лауреату, многие известные писатели в свою очередь, “закусив удила”, начали обвинять лауреата в чем угодно, даже доказывая, что Светлана Алексиевич — это проект ЦРУ.

И это вместо того чтобы просто объяснить, в чем же ценность творчества нового нобелевского лауреата.

Так что же такое творчество Светланы Алексиевич?

Мое мнение: это выдающаяся литература!

Это уникальный жанр.

Это абсолютный тест на сострадание и гуманизм.

Михаил Васкович

vaskovichsp@gmail.com

Пётр Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнавец:

— Безумоўна, творчасць Святланы Алексіевіч — значная з’ява беларускага і сусветнага літаратурнага працэсу, іначай не было б магчымасці прысуджэння ёй Нобелеўскай прэміі, не было б перакладу яе твораў на многія замежныя мовы, не было б таго розгаласу, які выклікае яе творчасць як да ўручэння Нобелеўскай прэміі, так і пасля. Што датычыцца жанравай прыроды, гэта спецыфічны жанр, пачатак якога заклаў Алесь Адамовіч, які разам з Уладзімірам Калеснікам і Янкам Брылём напісаў кнігу “Я з вогненнай вёскі”, пасля з Даніілам Граніным “Блакадную аповесць”. Ён як бы перадаў Святлане Алексіевіч гэты жанр дакументальнай літаратуры, дзе прысутнічае такая рэч, як “чалавечы дакумент”. Як правіла, творы такога жанру звернутыя да глабальных з’яў, якія выклікаюць міжнародны розгалас, з’яўляюцца цікавымі для глабалізаванага грамадства, напрыклад, вайна, ядзерная катастрофа, рэвалюцыя. Іншая рэч, што гэта літаратура не для кожнага чытача. Літаратура факта апякае, не кожнаму хочацца прачытаць наноў гэтыя творы. Напрыклад, у “Чарнобыльскай малітве” Святланы Алексіевіч апёкі настолькі цяжкія, што псіхіка не вытрымлівае, з’яўляецца жаданне адкласці тэкст. Я, канешне, шкадую, што ў свой час не атрымалі Нобелеўскую прэмію Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін, якія таксама на яе намінаваліся. Але сам факт уручэння, безумоўна, мае кардынальнае значэнне для беларускай літаратуры. Што датычыцца пераемнасці ў творчасці Святланы Алексіевіч, я чакаў, што пісьменніца назаве сваімі настаўнікамі Адамовіча і Быкава, якія як бы дзеляць з ёю гонар атрымаць Нобелеўскую прэмію. Так і адбылося падчас Нобелеўскай прамовы. Наконт беларускасці твораў Святланы... Такія творы, як “Чарнобыльская малітва”, пабудаваныя на беларускім матэрыяле, перакладзены на беларускую мову. Хаця моўны фактар у літаратуры адыгрывае, на маю думку, большае значэнне, чым пісьменнікі часам яму надаюць.

Аляксей Чарота, намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” — галоўны рэдактар часопіса “Нёман”: 

— Я лічу, творчасць Святланы Алексіевіч — гэта, хутчэй, журналістыка, апрацаваная, вядома, але журналістыка. Мне цяжка ацэньваць тое, што яна піша, бо я больш цікаўлюся мастацкай літаратурай. Мне здаецца, што тут больш пасавала б не Нобелеўская прэмія, а нейкая іншая, журналісцкая. Не ведаю, наколькі карысна для дзіцячай псіхікі будзе ўключэнне кніг Алексіевіч у школьную праграму, я, відаць, ад гэтага ўстрымаўся б. Але даросламу чытаць кнігі Святланы, вядома, варта — у іх людзі расказваюць, што бачылі на свае вочы, што перажылі, і гэта мае сваю карысць. 

Ганна Бутырчык, загадчык кафедры замежнай лiтаратуры БДУ:

— Прысуджэнне Святлане Алексiевiч Нобелеўскай прэмii — адна з самых значных падзей культурнай гiсторыi нашай краiны, яна ўжо сёння прыцягнула нечуваную цiкавасць да беларускай лiтаратуры i Беларусi, спрычынiла новую хвалю чытацкай актыўнасцi i ў тых, хто ў чарговы раз перачытвае “У вайны не жаночае аблiчча”, “Цынкавых хлопчыкаў” i “Чарнобыльскую малiтву”, i ў тых, хто толькi знаёмiцца з Алексiевiч праз “Час сэканд хэнд”.

На мой погляд, найбольшая заслуга Алексiевiч у тым, што, iдучы за традыцыяй, запачаткаванай А. Адамовiчам, Я. Брылём i У. Калеснiкам, маўклiвую масу  з гордай назвай “савецкi народ” пiсьменнiца прымусiла гучаць рознымi галасамi, афiцыйнаму бачанню найбольш значных падзей у гiсторыi краiны супрацьпаставiла сугучча асабiстых, вельмi cуб’ектыўных гiсторый.

Пытанне, цi з’яўляецца тое, што пiша Алексiевiч, уласна лiтаратурай, cёння, напэўна, узнiкае толькi на постсавецкай прасторы i справакавана хутчэй пазалiтаратурнымi дыскусiямi i грамадска-палiтычнай пазiцыяй пiсьменніцы, бо лiтаратура факта, так званая non-fiction, даўно стала часткай сусветнай мастацкай слоўнасцi. Гэтая лiтаратура адрознiваецца iншым, чым ва ўласна мастацкай лiтаратуры, узроўнем мастацкай умоўнасцi, большай аўтарскай суб’eктыўнасцю. Пiсьменнiк менш дыстанцыраваны ад такога тэксту, таму становiцца больш датклiвым для крытыкi. Звярнiце ўвагу, што калi ў 1960—1980 гады мiнулага стагоддзя значная частка твораў беларускай лiтаратуры cтваралася на дакументальнай аснове, падобныя дыскусii не ўзнiкалi.

Што да школьных i ўнiверсiтэцкiх праграм, то Алексiевiч была ўключана ў iх задоўга да ўручэння Нобеля. I калi грамадска-палiтычная пазiцыя пiсьменнiцы ў розныя гады касавала яе вывучэнне ў школе, то ва ўнiверсiтэцкiх праграмах у розных курсах, падкрэслiваю, па лiтаратуры творчасць Алексiевiч прысутнiчала заўсёды.

Маргарыта Аляшкевіч, паэт, крытык:

— Гэтая прэмія нам зараз вельмі патрэбная. Літаратарам даўно час вакол чагосьці аб’яднацца. Можа быць, прысуджэнне беларускаму літаратару Нобелеўскай прэміі — магчымасць для нас нарэшце перастаць унутры літаратуры раздзяляцца, аб’яднаць самыя розныя лагеры? Не магу сказаць адназначна, мастацкая літаратура кнігі Алексіевіч ці не, напэўна, гэта бліжэй да публіцыстыкі. Але ставіцца да факта іх уганаравання хочацца пазітыўна. Таму што дзякуючы прэміі зараз нават людзі, далёкія ад літаратуры, зацікавіліся беларускай кнігай. Хаця ў свой час дакументальная проза Адамовіча і Брыля зрабіла на мяне большае ўражанне, чым кнігі Святланы. Але ўвогуле жанр нон-фікшн вельмі запатрабаваны. Зараз вакол занадта шмат “фікшн”, выдумкі, ілюзіі. Хочацца сапраўднага, звароту да рэальных падзей. Таму адбываецца сінтэз літаратуры і журналістыкі. Журналістыка — таксама творчасць, праца са словам, якая дае магчымасць, скажам, прайсціся па спаленых вёсках, пагаварыць са сведкамі... Зараз усе захопленыя сабой, расказваюць пра сябе, і час вярнуцца да таго, каб, як Алексіевіч, спрабаваць зразумець, як жывуць іншыя. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter