
Каб прыняць у ім удзел, неабходна сваімі рукамі зрабіць навагоднюю цацку і прыдумаць да яе невялікі тэкст. Для тых, каму больш падабаецца сачыняць, чым майстраваць, другі конкурс – «Ёлчына гісторыя». Па ўмовах яго юным аўтарам трэба прыдумаць гісторыю, якая магла б здарыцца з калючай прыгажуняй.
Работы ў Белавежскай пушчы прымаюць да 25 лістапада. Дарэчы, казкі можна адправіць яшчэ і на электронную пошту moroznaya-skazka@yandex.by. Імёны пераможцаў стануць вядомыя ўжо 1 снежня.
— Работы прыходзяць кожны дзень. Нават вялізныя пакункі з прэзентамі ад цэлага класа атрымліваем, — кажа Руслан Кандрасюк, спецыяліст па турызме Белавежскай пушчы. – Ёсць сярод вырабаў і незвычайныя. Напрыклад, у пяцілітровай пластыкавай бутэльцы нехта змясціў экспазіцыю з драўляных фігурак казачных персанажаў.
У кожным з конкурсаў Дзед Мароз выбера па тры пераможцы. Іх чакае запрашэнне ў памесце чараўніка. Што ж датычыцца дасланых работ, то для ўсіх іх знойдзецца месца ў Скарбніцы Дзеда Мароза.
Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА
panteleeva_katya@mail.ru