Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Кардынала Казіміра Свёнтака

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка павіншаваў Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі Кардынала Казіміра Свёнтака з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.“Дзякуючы сіле веры, што прайшла ўсе выпрабаванні адданасці пастырскаму прызванню, Вы здабылі павагу грамадзян нашай краіны. І сёння высокі аўтарытэт і багаты жыццёвы вопыт першага ў Беларусі Кардынала запатрабаваны Касцёлам і грамадствам”, — адзначаецца ў віншаванні.