Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са знамянальнай датай — 125-годдзем з дня нараджэння народнага паэта краіны Янкі Купалы, што адзначаецца 7 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Янка Купала належыць да кагорты мысліцеляў і асветнікаў, якія пакінулі значны след у духоўным жыцці нашай краіны, гаворыцца ў віншаванні. У айчынную гісторыю Янка Купала ўвайшоў перш за ўсё як паэт-грамадзянін, роданачальнік сучаснай беларускай літаратуры, якая дзякуючы яго творчасці набыла сусветную славу і прызнанне.

“Усё жыццё Янкі Купалы прасякнута імкненнем бачыць Айчыну незалежнай, мірнай і магутнай дзяржавай. Сённяшняя суверэнная Беларусь з высокім узроўнем эканамічнага, навуковага і культурнага развіцця з’яўляецца ўвасабленнем мар вялікага песняра”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
“Няхай і ў далейшым творчая спадчына Янкі Купалы будзе для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме”, — гаворыцца ў віншаванні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter