Церемония награждения BAFTA TV Awards пройдет 31 июля

Прэміі знойдуць уладальнікаў

Арганізатары прэстыжных узнагарод BAFTA вызначыліся з намінантамі.

Прэміі BAFTA TV Awards і BAFTA TV Craft Awards Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў павінны былі ўручыць 26 красавіка і 17 мая, а прэтэндэнтаў абвясціць яшчэ ў сакавіку. Але з-за пандэміі даты перанеслі. Цяпер цырымонія ўзнагароджання BAFTA TV Craft Awards адбудзецца 17 ліпеня, а BAFTA TV Awards — 31 ліпеня. Хто прэтэндуе на прэстыжныя прэміі?

gazetа.ru

Лідарам па колькасці намінацый стала шматсерыйная драма HBO «Чарнобыль». Яе адзначылі ў 14 катэгорыях, у тым ліку як «Лепшы міні-серыял». Джарэд Харыс, які сыграў савецкага хіміка Валерыя Легасава, прэтэндуе на званне лепшага акцёра.

Наступны па папулярнасці серыял — «Карона». У гістарычнай драмы Netflix, прысвечанай праўленню каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, сем намінацый. Следам ідзе камедыйнае шоу «Дрэнь» — яго адзначылі ў шасці катэгорыях.

Плануецца, здымкі абедзвюх цырымоній будуць праходзіць у закрытых студыях з захаваннем сацыяльнага дыстанцыравання, а лаўрэатам прапануюць прыняць узнагароды віртуальна. Вядучым BAFTA TV Craft Awards стане акцёр Стывен Мэнгэн. Цырымонію BAFTA TV Awards правядзе брытанскі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Рычард Аёадзі.

  mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter