Премьера документального фильма «Театральные истории Несвижа» состоится на телеканале «Беларусь 3»

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік у Нясвіжы – адзін з найбольш знакавых аб’ектаў на культурнай карце Беларусі. Менавіта тут зараджалася айчыннае тэатральнае мастацтва. Працягам закладзеных яшчэ ў XVIII стагоддзі традыцый прыдворнага тэатра стаў штогадовы фестываль опернага і балетнага мастацтва пад адкрытым небам «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

Творчая каманда тэлеканала «Беларусь 3» разам з запрошанымі экспертамі прыадкрые сакрэты першых беларускіх тэатраў, нагадае аб незаслужана забытай беларускай оперы Антонія Радзівіла, адкажа, чаму для Уршулі Радзівіл пісаць п’есы і ставіць спектаклі было вельмі важна.

– Наш фільм – гэта цікавае і маляўнічае знаёмства з мінулым. Мы расказваем пра тое, якім быў тэатр некалькі стагоддзяў таму ў драбнюткіх дэталях: акцёры, сцэна, дэкарацыі, касцюмы. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны стацыянарны тэатр. Выкарыстоўваючы існуючыя макеты, гістарычныя дадзеныя і камп’ютарную графіку, мы паспрабавалі паказаць, якім ён быў, – адзначае аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ліка Новікава.

У фільме сабраны самыя цікавыя факты, пачынаючы з часоў Міхаіла Казіміра Рыбанькі і яго жонкі Уршулі Радзівіл і да сучаснасці. Выкарыстаны кадры з архіва Белтэлерадыёкампаніі. А пастановачныя сцэны зняты разам з удзельнікамі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр імя Уршулі Радзівіл».

Прэм’ера мастацка-публіцыстычнага фільма «Тэатральныя гісторыі Нясвіжа» адбудзецца 18 снежня на тэлеканале «Беларусь 3» у 16:55.

Фото предоставлено пресс-службой Белтелерадиокомпании.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter